Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вітаем вас

на афіцыйным сайце музея гісторыі Музея беларускага кіно, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь!


Увага!

па тэхнічных прычынах інфармацыя на сайце на бакавой панэлі недакладная

актуальныя кошты і час працы філіяла можна паглядзець у раздзеле Наведванне.


Музей гісторыі беларускага кіно – гэта ўнікальны культурна-асветніцкі і відовішчны цэнтр краіны, які захоўвае памяць пра значны пласт культуры Беларусі  – беларускі кінематограф і яго стваральнікаў, уключае ў сучасны культурны кантэкст лепшыя кіназ’явы мінулага, папулярызуе апошнія дасягненні айчынных кінамайстроў.

Сталая экспазіцыя

Прадметная экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з асаблівасцямі станаўлення і развіцця айчыннага кінематографа ў розныя гістарычныя эпохі, творчасцю выдатных яго майтроў і "залатым фондам беларускага кіно"

Экранная экспазіцыя

Неад’емная частка дзейнасці музея – паказы айчыннай і замежнай кінакласікі. Штомесяц музей прапануе новыя тэматычныя рэтраспектывы, прысвечаныя юбілейным датам у гісторыі кінематографа.

Часовыя выставы

Выставачная зала Музея гісторыі беларускага кіно прапануе разнастайныя па тэматыцы персанальныя і калектыўныя мастацкія выставы. Актуальныя часовыя выставачныя праекты прадстаўлены тут!

Афіша

Loading