Музей гісторыі беларускага кіно заснаваны па ініцыятыве беларускіх кінематаграфістаў у Мінску ў 1966 г. (напярэдадні 40-годдзя выхаду на экран «першай нацыянальнай фільмы» «Лясная быль» ) як ведамасны пры кінастудыі «Беларусьфільм» для збору і захавання матэрыялаў пра нацыянальны кінематограф, папулярызацыі яго дасягненняў і кінакультуры наогул. З 1982 па 1988 гг. размяшчаўся ў Рэспубліканскім Доме кіно (касцёл святых Сымона і Алены) Саюза кінематаграфістаў БССР, з 1988 па 1998 гг. – зноў на кінастудыі, выконваючы ў асноўным архіўную функцыю.
Адчынены для рэгулярнага наведвання (з экскурсійным і лекцыйным абслугоўваннем) у пачатку 2002 г. у спецыяльна рэканструяваным (1994–1998 гг.) па рашэнні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь трохпавярховым будынку – помніку архітэктуры першай паловы ХХ стагоддзя (вул. Свярдлова, 4), дзе на падставе гранта фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва за 2000 г. групай кіназнаўцаў (навуковых супрацоўнікаў аддзела кіно і тэлебачання Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі) у складзе А.В. Красінскага, Л.М. Зайцавай, І.А. Аўдзеева (цяпер – кіраўнік музея) і дызайнера Д.І. Згорскага была створана базавая экспазіцыя. Са студзеня 2005 г. («з мэтай стварэння больш спрыяльных умоў для развіцця і з улікам значнасці гэтага культурнага цэнтра для краіны») музей стаў філіялам установы «Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь» (загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 17.08.2004 г. № 141). З верасня 2014 г. – філіял Дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь».
панядзелак – нядзеля: 11.00 – 19.00
Уваход наведнікаў: 11.00 – 18.30
Каса: 11.00 – 18.30
У дні школьных канікул:
10.00 – 19.00
Уваход наведнікаў: 10.00 – 18.30
Каса: 10.00 – 18.30
Без выходных
Для дарослых:
Агляд сталай экспазіцыі і
выстаў – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб
Відэапаказ – 4 бел. руб
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд сталай экспазіцыі і
выстаў – 3 бел.руб.
Экскурсія – 10 бел.руб.
Відэапаказ – 3 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд сталай экспазіцыі і
выстаў – 2 бел.руб. 50 кап.
Экскурсія – 5 бел.руб.
Відэапаказ – 2 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд сталай экспазіцыі і выстаў – 3 бел. руб.
Экскурсія – 5 бел. руб.
Відэапаказ – 3 бел. руб.
вул. Свярдлова, 4, Мінск, 220050, Рэспубліка Беларусь
вул. Свярдлова, 4, Мінск, 220050, Рэспубліка Беларусь
+375 17 397-86-75
+375 29 6271075