Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Экскурсіі

Аглядная экскурсія па сталай экспазіцыі філіяла

"КІНАСПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ: ЗДАБЫТКІ РОЗНЫХ ЭПОХ"

Для наведвальнікаў ад 12 гадоў.

Працягласць: 45 хвілін.

Экскурсія знаёміць наведвальнікаў з асноўнымі вехамі гісторыі беларускага кіно, структурай кінавытворчасці на Беларусі, лепшымі кінамайстрамі і іх творамі, найбольш каштоўнымі прадметамі (узорамі кінатэхнікі), дазволіць атрымаць базавыя веды па гісторыі значнага пласта культуы Беларусі XX ст. Экскурсія праводзіцца ў інтэрактыўнай форме: наведвальнікі становяцца ўдзельнікамі шэрагу забаўляльна-пазнавальных атракцыёнаў.

Экскурсія адрасуецца школьнікам ад 12 гадоў, студэнтам, замежнікам, якія жадаюць хутка і ў даступнай форме пазнаёміцца з 90-гадовай гісторыяй беларускага кіно, яго здабыткамі.

"ЯНЫ БЫЛІ ПЕРШЫМІ" (Заснавальнікі беларускага кіно)

Для наведвальнікаў ад 12 гадоў. На базе адпаведнага раздзела экспазіцыі "Кінаспадчына Беларусі: здабыткі розных часоў".

Працягласць: 45 хвілін.

Экскурсія ўяўляе сабою змястоўнае гістарычнае падарожжа да вытокаў беларускага кінематографа. Наведвальнікі даведаюцца пра абставіны арганізацыі кінавытворчасці на Беларусі, асаблівасці беларускага кіно 20-х – 30-х гг. ХХ ст., а таксама творчасць нашых кінакласікаў Юрыя Тарыча і Уладзіміра Корш-Сабліна (з падрабязным прадстаўленнем лепшых іх фільмаў), убачаць узоры рарытэтнай кінатэхнікі.

Экскурсія адрасуецца школьнікам, студэнтам, замежнікам, якія хочуць атрымаць базавыя веды па гісторыі кіно Беларусі, усім зацікаўленым.

"ЧАРОЎНАЯ ЖАЛЕЙКА. СВЕДЧАННЕ ПРА ФІЛЬМ" (З гісторыі беларускай анімацыі)

Для школьнікаў 1-4 класаў. На базе адпаведнага раздзела экспазіцыі "Кінаспадчына Беларусі: здабыткі розных часоў".

Працягласць: 45 хвілін.

Экскурсія ўводзіць наведвальнікаў у багаты і разнастайны свет беларускай анімацыі, якая існуе ўжо больш за 40 гадоў і налічвае больш за 180 стужак, зробленых у розных тэхніках і жанрах. На прыкладзе матэрыялаў () і гісторыі стварэння ўнікальнай (120 лялек) стужкі "Чароўная жалейка" знаёміць з асаблівасцямі лялечнай анімацыі.

Расказ экскурсавода дапаўняецца дэманстрацыяй фрагментаў з фільма. Па жаданню наведвальнікаў яго можна паглядзець цалкам адразу пасля экскурсіі ці ў любы зручны час пазней.

Экскурсія адрасаваная школьнікам малодшага школьнага ўзросту.