Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Сталая экспазіцыя

«Кінаспадчына Беларусі: здабыткі розных эпох»

Экспазіцыя філіяла вызначаецца яркай спецыфікай, характэрнай менавіта для музея кіно. Яна складаецца з дзвюх раўназначных, неад’емных частак – прадметнай і экраннай: паколькі паўнавартасна пазнаёміцца з фільмам як гістарычнай і культурнай каштоўнасцю можнатолькі праз яго прагляд на экране. Менавіта таму на 1-м паверсе будынка музея працуюць кіназала на 50 месцаў і відэазала на 10 месцаў, дзе ў сістэматызаваным парадку (у асноўным у форме тэматычных і персанальных рэтраспектыў) і па індывідуальных замовах дэманструецца (пасля экскурсій або без іх) айчынная і замежная кінакласіка;на 2-м паверсе – экспазіцыйная зала (135 м2), дзе размешчана прадметная (пастаянная)экспазіцыя (каля 900 экспанатаў), аснову якой складаюць раздзелы «Заснавальнікі беларускага кіно» (стэнды пра творчасць кінарэжысёраў Юрыя Тарыча і Уладзіміра Корш-Сабліна) і «Залаты фонд беларускага кіно» (стэнды пра нашы лепшыя фільмы ваеннай, дзіцячай і гістарычнай тэматыкі, створаныя за 95-гадоў існавання кінавытворчасці на тэрыторыі Беларусі, за якія не сорамна ў ХХI cтагоддзі, якія захаваліся ў часе і арганічна ўключаюцца ў сучасны культурны кантэкст), а таксама раздзел «Свет беларускай анімацыі» (стэнды з матэрыяламі пра этапныя для айчыннага кіно мультфільмы за 45-гадовую гісторыю іх стварэння). На 3-м паверсе будынка – выставачная зала (100 м2), дзе ладзяцца фондавыя выставы, якія знаёмяць з «кухняй» (сутнасцю) канкрэтных кінематаграфічных прафесій, гісторыяй стварэння адметных беларускіх фільмаў усіх відаў і жанраў, разнастайныя па тэматыцы персанальныя і калектыўныя мастацкія выставы.

virtual-tour