Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



10.02 - 18.02 «РЭФАРМАТАР КІНАМЮЗІКЛА» персанальная рэтраспектыва ў сувязі з 90-годдзем з дня нараджэння знакамітага амерыканскага кінарэжысёра, харэографа і танцора Боба Фоса

10 лютага (субота) 15-00 і 17-30
МІЛАЯ ЧАРЫЦІ (Sweet Charity). ЗША, 1969, 149 хвіл.
Рэж. Боб Фос. У ролях: Шырлі Маклэйн, Джон МакМарцін, Чыта Рывера, Рыкарда Мантальбан. 
Кінаверсія аднайменнага брадвейскага спектакля, створанага Фосам у 1966 г. у якасці рэжысёра і харэографа па матывах фільма Ф.Феліні «Ночы Кабірыі». «Залаты Глобус» Ш.Маклэйн за лепшую жаночую ролю ў камедыі ці мюзікле (1969).

11 лютага (нядзеля) 15-00 і 17-00
КАБАРЭ (Cabaret). ЗША, 1972, 124 хвіл.
Рэж. Боб Фос. Камп. Джон Кендэр. У ролях: Лайза Мінэлі, Майкл Ёрк, Джоэл Грэй, Хельмут Грым.
Драматычны мюзікл, у якім Боб Фос рашуча парваў з традыцыямі жанру 1950-х гг., самым кардынальным чынам змяніўшы яго эстэтыку. Пастаноўшчыку ўдалося гарманічна спалучыць тры сюжэтныя, жанравыя і стылістычныя ўзроўні: любоўную гісторыю на грані бульваршчыны; музычныя нумары, якія з'яўляюцца адмысловым каментаром напрыклад падзей і адначасова прадстаўляюць самастойную эстэтычную вартасць, увайшоўшы ў гісторыю кінамюзікла (напрыклад прыкладу, «Грошы, грошы…» альбо «Жыццё – гэта кабарэ»); а таксама антыфашысцкія матывы (асабліва ў сцэне выканання ў піўной песні «Заўтра належыць нам»). Развіваючы ўласную традыцыю новага эстэтычнага асэнсавання класікі сусветнага кіно, Фос цытуе Штэрнберга, Вісконці, Рыфеншталь і нават запазычвае элементы эстэтыкі брэхтаўскага тэатра. «Оскары» лепшым актрысе (Л.Мінэлі), рэжысёру (Б.Фосу), акцёру другога плана (Дж.Грэю), мастаку-пастаноўшчыку, аператару (Дж.Ансўарту), а таксама за лепшыя музыку, гук і мантаж; Прэміі Амерыканскай кінакрытыкі за лепшыя фільм, рэжысуру, акцёрскія работы; Прыз часопіса «Film and Filming» за лепшы мюзікл года (1972); прэміі BAFTA за лепшыя фільм, актрысу (Л. Мінэлі), рэжысуру, самы шматабяцаючы акцёрскі дэбют (Дж. Грэю), аператарскую работу, саўнд-трэк і работу мастака-пастаноўшчыка (1973).

17 лютага (субота) 15-00
УСЯ ГЭТА МІТУСНЯ (All That Jazz). ЗША, 1979, 119 хвіл.
Рэж. Боб Фосі. Камп. Ральф Бёрнс. У ролях: Рой Шнайдар, Джэсіка Лэнг, Эн Райнкінг, Лілэнд Палмер.
Пабудаваны на арэчаўленых, матэрыялізаваных сімвалах, шмат у чым аўтабіяграфічны мюзікл-прытча (у 1975 г. пасля інфаркту Фос быў на грані смерці) пра будні «на мяжы чалавечых магчымасцяў» пастаноўшчыка брадвейскіх музычных спектакляў, дзе эфектныя танцавальныя нумары спалучаюцца з поўнымі горкай іроніі разважаннямі пра цану поспеху ў шоу-бізнесе. «Оскары» за лепшыя музычнае афармленне, работу мастака-пастаноўшчыка і дэкаратараў, мастака па касцюмах, мантаж; «Залатая пальмавая галіна» на МКФ у Канне; прэміі БАФТА за работу аператара і мантаж; прыз «Бадзіль» за лепшы амерыканскі фільм года ў Даніі (1980).
   
18 лютага (нядзеля) 15-00 і 17-00
ЗОРКА 80 (Star 80). ЗША, 1983, 120 хвіл.
Рэж. Боб Фос. Камп. Ральф Бёрнс. У ролях: Мэрыел Хэмінгуэй, Эрык Робертс, Кліф Робертсан.
Біяграфічная драма на аснове артыкула «Смерць дзяўчыны з «Плэйбоя» Тэрэзы Карпентар пра лёс яшчэ аднаго прадстаўніка свету шоу-бізнесу і рэкламы – рэальнай «дзяўчыны з цэнтральнага развароту» па імені Дораці Стрэтэн, якая была прызнана лепшай фотамадэллю 1980 г. у часопісе «Плэйбой» і ўжо разлічвала на кар'еру кіназоркі…