Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Экранная экспазіцыя

Да ўвагі шаноўнай публікі!

На прыканцы 2017 года ў час урачыстай акцыі «Дубль 2» наведвальнікам музея была прэзентавана абноўленая (стылізаваная пад рэтракінатэатр пачатку 1930-х гадоў) кіназала музея! Падзея была прысвечана «заслужанаму кінагледачу» – тым тысячам аматараў кінакласікі, дзякуючы зацікаўленай актыўнасці якіх за 15 папярэдніх гадоў тут было наладжана каля 200 разнастайных персанальных і тэматычных рэтраспектыў, паказана прыкладна 2500 класічных стужак!  Назапашаныя за мінулы час формы работы кіназалы, многія з якіх («Сеанс для дваіх», «Сеанс па падпісцы» і  інш.) ініцыяваны гледачамі, мяркуецца выкарыстоўваць і ў далейшым.
  
Сістэматызаваныя (рэпертуарныя) паказы ў кіназале музея ладзяцца па середах і пятніцах у 15-00 і 18-30 , а таксама па суботах і нядзелях у 15-00 і 17-00. Дадатковыя паказы (у рамках творчых сустрэч, прэм’ер і іншых спецыяльных мерапрыемстваў) – па аўторках і чацвяргах у 15-00 і 19-00.  Сачыце за афішай!