Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"МІНСКАЯ ЭЛЕГІЯ". Спецыяльны паказ.

  • 09.09.2022
955-годдзе Мінска музей (сумесна з Нацыянальнай к/с "Беларусьфільм") адзначае паказам тэматычнай праграмы "Мінская элегія" , а менавіта:

  9 верасня (пятніца) у 15-00 і 18-30; 
10 верасня (субота) у 14-00 і 17-00;
11 верасня (нядзеля) ў 14-00 і 17-00

"АПОВЕСЦЬ МІНУЛЫХ ГАДОЎ"». "Беларусьфільм", 2007, 3 хв.  Рэж. Міхаіл Тумеля, Уладзімір Пяткевіч.

Фрагмент знакамітага анімацыйнага серыяла аб гісторыі ўзнікнення гербаў беларускіх гарадоў. Пасродкам маляўнічага займальнага сюжэту гледачы даведаюцца аб паходжанні малюнка, які складае аснову герба Мінска.

"НОВЫ МІНСК". "Беларусьфільм", 1954, 30 хв. Рэж. Іосіф Шульман.

Цяжка паверыць, але зусім, здаецца, нядаўна межы Мінска завяршаліся ля... цяперашняга гадзіннікавага завода! Першае кінасведчанне, своеасаблівая візітная картка горада, які ў літаральным сэнсе паўстаў з попелу ў новым жыццесцвярджальным абліччы пасля разбурэння на 80 адсоткаў падчас вайны.

"СВЯТОЧНЫ АЛЬБОМ". "Беларусьфільм", 1967, 19 хв.  Рэж. Мікіта Хубаў.

Хранікальна-дакументальны фільм, які зафіксаваў Мінск у дні яго 900-годдзя. Разнастайныя прыкметы часу (адзін знешні выгляд гараджан чаго варты) з улікам гістарычнай дыстанцыі дазваляюць адчуць гіганцкі шлях, пройдзены з тых часоў горадам і яго жыхарамі.

"МІНСКАЯ ЭЛЕГІЯ". «Беларусьфільм», 2021, 52 хв.  Рэж. Аляксандр Анісімаў.

Хранікальна-дакументальны фільм на аснове ўнікальных архіўных фота і кінаматэрыялаў, які апавядае пра тое, як Мінск з губернскага горада стаў сталіцай, дасягнуўшы свайго росквіту ва ўмовах незалежнай Рэспублікі Беларусь. Да 1939 г. у Мінску пражывала 270 тысяч жыхароў, у ліпені 1944 г. іх заставалася ўсяго 50 тысяч. А сёння мінчан - два мільёны! Такіх тэмпаў росту за 75 гадоў не ведаў ні адзін горад свету!