Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"НОЧ МУЗЕЯЎ-2022"

  • 21.05.2022
АНОНС ПАДЗЕІ!  
У рамках штогадовай міжнароднай акцыі "Ноч музеяў-2022" у наведвальнікаў філіяла будзе яшчэ адна рэдкая магчымасць наведаць у нашай кіназале (1 паверх)
ў 19-00 і 20-30
цыкл канцэртаў "Жывая музыка кіно" з удзелам Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь.
Яго салісты прапануюць арыгінальную музычную ілюстрацыю паказу класічных нямых камедый Бастера Кітана. 
Кошт квіткоў: для дарослых - 10 руб., для школьнікаў, студэнтаў і пенсіянераў - 5 руб. 
Колькасць квіткоў, якія ўжо ў продажы, абмежаваная!

Таксама на працягу ўсяго гэтага дня (з 15-00 да 23-00) можна будзе наведаць:
пастаянную экспазіцыю філіяла (2 паверх)
і персанальную выставу "У кадры і ў жыцці" мастака кіно і тэлебачання, графіка і жывапісца
Міхаіла Карпука (3 паверх).
Кошт квіткоў: для дарослых - 5 руб., для студэнтаў і пенсіянераў - 3 руб., для школьнікаў - 2,5 руб.

Запрашаем!