Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"КІНАСВЕТ ВІКТАРА АСЛЮКА". Персанальная рэтраспектыва

  • 07.12.2021
60-годдзе сусветна вядомага беларускага кінадакументаліста Віктара Аслюка музей адзначае паказам яго персанальнай рэтраспектывы, якая дэманструецца ў нашай кіназале з 7 па 23 снежня.
 
Праграма рэтраспектывы, падрыхтаванай сумесна з Нацыянальнай к/с "Беларусьфільм", складаецца з дзвух частак.
Першая частка паказваецца 7, 14 і 21 снежня ў 15-00 і 18-30; другая частка - 9, 17 і 23 снежня ў 15-00 і 18-30.

Падрабязнасці тут: https://afisha.relax.by/.../11056203.../minsk/

Кароткія звесткі пра майстра:
АСЛЮК Віктар Мікалаевіч
(26.11.1961, в. Ляскавічы Гомельскай вобласці, Беларусь)
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1984), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура дакументальнага кіно» (1994).
Служыў у арміі, працаваў настаўнікам.
З 1994 - рэжысёр Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".
Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001).
Член Еўрапейскай кінаакадэміі (з 2003).
Лаўрэат шматлікіх міжнародных кінафестываляў.