Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"ВІКТАР ТУРАЎ. ПОДЫХ ЖЫЦЦЯ". Юбілейная выстава

  • 20.11.2021

Адной з культурных падзей XXVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" стане юбілейная выстава “Віктар Тураў. Подых жыцця”, арганізаваная да 85-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага кінарэжысёра, народнага артыста СССР і БССР.

"Праз могілкі", "Я родам з дзяцінства", "Вайна пад дахамі", "Сыны сыходзяць у бой", "Людзі на балоце", "Подых навальніцы", "Час яе сыноў", "Нядзельная ноч", "Кропка адліку”, “Чорны бусел”, “Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных апавяданнях” – шырокавядомыя не толькі на прасторах былога СССР фільмы ў пастаноўцы Віктара Цімафеевіча Турава, якія сталі яркімі старонкамі, а часам і вехамі ў гісторыі беларускага кіно. Выстава прадстаўляе творчасць кінарэжысёра з дапамогай усіх асноўных элементаў кінапрацэсу – эскізаў дэкарацый і касцюмаў мастакоў-пастаноўшчыкаў Яўгена Ганкіна, Яўгена Ігнацьева, Аліма Мацвейчука, кінаплакатаў, фатаграфій рабочых момантаў здымкаў і фотакадраў з фільмаў, узораў сапраўднага рэквізіту да іх, а таксама арыгінальнай інсталяцыі па матывах дэбютнай карціны рэжысёра, якая ўвайшла ў лік ста лепшых фільмаў пра Другую сусветную вайну па версіі ЮНЕСКА. Арганічна дапаўняевыставу жывапісны партрэт рэжысёра, створаны мастаком Аляксеем Кузмічом, а таксама відэакалаж з фрагментаў дакументальных фільмаў-партрэтаў (своеасаблівае сумоўе з майстрам праз час) і рэкламных фільмаў пра яго працы, якія аднаўляюць атмасферу здымачнай пляцоўкі.

У дніправядзенняXXVIIММКФ «Лістапад»ў кіназале Музея гісторыі беларускага кіно будзе арганізаваны рэтраспектыўны паказ лепшых фільмаў Віктара Турава, пастаўленых ім на кінастудыі “Беларусьфільм”, а менавіта:

22 лістапада (панадзелак) в 15-00 – «Цераз могілкі», 1964, ч/б, 79 хв.;

22 лістапада (панядзелак) в 18-30 – «Я родам з дзяцінства», 1966, ч/б, 96 хв.;

23 лістапада  (аўторак) в 15-00 – «Вайна пад стрэхамі», 1967, ч/б, 92 хв.; 

23 лістапада (аўторак) в 18-30 – «Сыны уходзяцьу бой», 1969, ч/б, 94 хв.;

24 лістапада (серада) в 15-00 – «Нядзельная ноч», 1976,  94 хв.;

24 лістапада (серада) в 18-30 – «Пункт адліку», 1979, 96 хв.;

25 лістапада (чацвер) в 15-00 – «Гора баяцца – шчасця не бачыць», 1973, 130 хв.;

26  лістапада (пятніца) в 15-00 – «Чорны бусел», 1993, 93 хв.;

26 лістапада  (пятніца) в 18-30 – «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычныхапавяданнях», 1994, 88 хв.


Месца правядзення выставы: г. Мінск, вул. Свярдлова, 4

Расклад працы: штодня з 11.00 да 19.00

Тэл. для даведак: (017) 397 86 75; (029) 627 10 75