26 сакавіка 2020 года а 15-й гадзіне ў Музеі гісторыі беларускага кіно –філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адбудзецца творчая сустрэча кінематаграфістаў і аматараў кіно, прысвечаная юбілею класіка беларускага кіно Уладзіміра Уладзіміравіча Корш-Сабліна (29.03.1900 – 06.07.1974).
Паходзячы са старадаўняга дваранскага роду Сабліных (па бацькавай лініі) і сям'і знакамітага тэатральнага антрэпрэнёра Фёдара Корша (па матчынай лініі), Уладзімір Корш-Саблін прысвяціў амаль усё сваё жыццё беларускаму кінематографу і атрымаў званне народнага артыста СССР. Ён паставіў шырока вядомыя фільмы «Першы ўзвод», «Шукальнікі шчасця», «Маё каханне», «Канстанцін Заслонаў», «Чырвонае лісце», «Першыя выпрабаванні», «Масква – Генуя», «Крушэнне імперыі». Як летапісец эпохі У. Корш-Саблін адлюстраваў у сваіх кінастужках ключавыя падзеі ХХ стагоддзя – першую і Другую сусветныя вайны, падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Яго спадчына заслугоўвае ўвагі і як адкрыццё экранных талентаў Барыса Бабачкіна, Лідзіі Смірновай, Ісака Дунаеўскага, Расціслава Янкоўскага і многіх іншых.
У 2024 годзе беларускі кінематограф будзе адзначаць сваё 100-годдзе. Напярэдадні гэтай знамянальнай даты важна аб’ектыўна асэнсаваць вехі развіцця айчыннага кіно, вопыт майстроў і перспектыўныя напрамкі.
Арганізатарамі творчай сустрэчы выступаюць Нацыянальны гістарычны музей Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальная кiнастудыя «Беларусьфiльм», Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Беларускі саюз кінематаграфістаў.
У праграме творчага вечара – прадстаўленне рэдкіх матэрыялаў і дакументаў з жыцця і творчай біяграфіі У. Корш-Сабліна, выступленні кінематаграфістаў, паказ дакументальнага фільма "Паўстагоддзя ў кіно" (рэжысёр У. Цэслюк, 1971 г., 20 хв.).
Месца правядзення: кіназала філіяла “Музей гісторыі беларускага кіно” (г. Мінск, вул. Свярдлова, 4; тэл. 327-10-75, +37529 627-10-75).
панядзелак – нядзеля: 11.00 – 19.00
Уваход наведнікаў: 11.00 – 18.30
Каса: 11.00 – 18.30
У дні школьных канікул:
10.00 – 19.00
Уваход наведнікаў: 10.00 – 18.30
Каса: 10.00 – 18.30
Без выходных
Для дарослых:
Агляд сталай экспазіцыі і
выстаў – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб
Відэапаказ – 4 бел. руб
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд сталай экспазіцыі і
выстаў – 3 бел.руб.
Экскурсія – 10 бел.руб.
Відэапаказ – 3 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд сталай экспазіцыі і
выстаў – 2 бел.руб. 50 кап.
Экскурсія – 5 бел.руб.
Відэапаказ – 2 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд сталай экспазіцыі і выстаў – 3 бел. руб.
Экскурсія – 5 бел. руб.
Відэапаказ – 3 бел. руб.
вул. Свярдлова, 4, Мінск, 220050, Рэспубліка Беларусь
вул. Свярдлова, 4, Мінск, 220050, Рэспубліка Беларусь
+375 17 397-86-75
+375 29 6271075