Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Спецыяльны праект "Фільм года!" – "Дзяўчынка шукае бацьку"

  • 29.01.2019

На працягу года, з 26 студзеня 2019 г., у кіназале музея гісторыі беларускага кіно рэалізуецца спецыяльны праект "Фільм года!", прысвечаны фільму–юбіляру "Дзяўчынка шукае бацьку" (кінастудыя "Беларусьфільм", 1959, 87 хв.)

Гэты прыгодніцкі фільм у пастаноўцы класіка беларускага дзіцячага кіно Льва Голуба выйшаў на экраны 60 гадоў таму і з тых часоў застаецца не толькі адным з самых запатрабаваных гледачом беларускіх фільмаў (3 месца па касавых зборах сярод амаль 600 нашых мастацкіх карцін), але і абсалютным геаграфічным лідарам беларускага кіно: ён дэманстраваўся ў кінатэатрах 83 краін свету!

Паказам фільма–юбіляра (кожную суботу ў 12.00) спадарожнічае дэманстрацыя дакументальнай стужкі «Каляровая гісторыя» (пра гісторыю стварэння класічнага кінатвора “Дзяўчынка шукае бацьку”).