Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



21.06.-22.07. ВЫСТАВА "КАЗАЧНЫЯ ГЕРОІ БЕЛАРУСІ. ЧАСТКА 2: ВЯРТАННЕ"

  • 21.06.2018

21 чэрвеня 2018 г. у выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно (г. Мінск, вул. Свярдлова, 4) адкрыецца ўнікальная ў сваім родзе выстава "КАЗАЧНЫЯ ГЕРОІ БЕЛАРУСІ. ЧАСТКА 2: ВЯРТАННЕ".

Роўна два гады таму ў гэтай жа зале ўпершыню былі прадстаўлены героі беларускіх казак, міфаў і легенд, матэрыялізаваныя ў роставых скульптурах і змешчаныя ў арыгінальны мультымедыйны кантэнт. Экспанаты выставы былі створаныя беларускімі майстрамі сваёй справы: графічныя вобразы герояў – Валерыем Славуком, скульптуры – Антонам Шыпіцай, мастацкі роспіс скульптур – Аляксандрам Камянцом. Распрацоўку гульнявога Virtual Reality прыкладання для HTC Vive і Oculus Rift ажыццявілі спецыялісты Innowise Group.

Выстава 2016 года стала пралогам да стварэння новых скульптур, анімацыі многіх герояў беларускага фальклору, стварэння гульнявых рашэнняў у галіне віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, паказу выставы ў іншых гарадах Беларусі, а менавіта: у Віцебску, Магілёве, Гомелі, Івацэвічах, Лідзе, Гродне, Баранавічах, Любані, Петрыкаве і Калінкавічах.

Пасля доўгага і цікавага шляху выстава вяртаецца ў Мінск з шасцю новымі героямі. Яе аўтары таксама актыўна папрацавалі ў частцы развіцця віртуальнага складніка свайго праекта. Распрацаваны дзве версіі гульнявога прыкладання, якія дазваляюць наведвальнікам уступіць у інтэрактыўнае ўзаемадзеянне з героямі беларускіх казак, міфаў і легенд з дапамогай гарнітур віртуальнай рэальнасці HTC Vive і Oculus Rift.

      У экспазіцыі выставы прадстаўлены:

- 15 роставых скульптур выкананых у шамоце, кераміцы і іншых матэрыялах;

- ілюстрацыі беларускага графіка В.П. Славука;

- маленькія скульптуры для маленькіх наведвальнікаў;

- гульнявая кампутарная зона з HTC Vive;

- гульнявая кампутарная зона з Oculus Rift;

- мультымедыйны кантэнт.

 Выстава з'яўляецца часткай праекта www.mythology.by

Mythology.by – адкрыты мікс-праект, які рэалізуецца ў некалькіх абласцях, аб'яднаных двума агульнымі звёнамі – сучасным мастацтвам і гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі. У аснове праекта ляжыць выкарыстанне міфалагічных персанажаў, якія сустракаюцца ва ўсходне-еўрапейскіх казках, легендах і міфах. Выкарыстанне дадзеных персанажаў дазваляе мінімізаваць этап прыдумвання вобразаў, характараў, а таксама іх знешняга выгляду, бо яны добра апісаны і маюць дакладнае графічнае ўвасабленне, выкананае на падставе іх фізічных апісанняў на высокім мастацкім узроўні.

Афіцыйная прэзентацыя праекта адбудзецца ў коле блізкіх праекту людзей, у сяброўскай і нязмушанай атмасферы 27 чэрвеня ў 15.00.

Мэтавая аўдыторыя выставы – дзеці з бацькамі, студэнты і асобы ўзроставай катэгорыі 25+, знаўцы і аматары беларускай гісторыі і культуры.

Месца правядзення: выставачная зала Музея гісторыі беларускага кіно 

г. Мінск, вул. Свярдлова, 4

Час працы: штодня з 11.00 да 19.00 (каса да 18-30).

Тэл. для даведак: +375 17 327-10-75; +375 29 627-10-75

Кошт квіткоў: школьнікі, пенсіянеры – 2 руб.; студэнты – 3 руб.; дарослыя – 4 руб.


Фота і відэа матэрыялы

https://www.instagram.com/lipa.club/

https://www.youtube.com/watch?v=EV81OcNWeX8&t=23s

http://mythology.by/

https://www.youtube.com/c/PavelArlou


Паралельна з выставай арганізаваны спецыяльны паказ праграмы з 6 анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" на гэтую ж тэму. Кошт квітка - 1,5 р. :

«Каму чорт дзетак калыша» – 1992г.
10 минут, рисованный, (6+), дублированный с белорусского на русский язык

По мотивам сказки В.Короткевича «Чортаў скарб»
В доме у крестьянина завелся черт. С этого времени хозяйство этого человека пришло в упадок. Избавиться от нечистой силы ему помог бродячий артист с ручным медведем, которого мужик пустил к себе переночевать.

Автор сценария и режиссер Александр Ленкин
художник-постановщик Станислав Сперанский

«Музыкант-чародей» – 2001 г.
9 минут 40 секунд, рисованный, 6+, русский

По мотивам белорусской народной сказки.
Судьба художника всегда была одной из главных тем в искусстве. Ей посвящали свои легенды и народные сказители. Они наделяли поэтов и музыкантов волшебными способностями. В этом фильме в одном сюжете переплелись несколько сказочных историй, - о волшебной скрипке, нечистой силе и божественном даре истинного музыканта, мелодии которого способны творить чудеса.

Автор сценария и режиссер Елена Турова
художники-постановщики: Денис Кондратьев, Татьяна Кублицкая, Алексей Казаков

«Піліпка» – 2012 г.
6 минут 45 секунд, компьютерная перекладка, 0+, белорусский

В основу сюжета положена белорусская народная сказка «Піліпка – сынок».
Это история о мальчике Пилипке, который своей добротой растопил сердце злой Бабы Яги, намеревавшейся его съесть, и тем самым спас свою жизнь.

Автор сценария Дмитрий Якутович
режиссер и художник-постановщик Татьяна Кублицкая 

«Про девочку Женю-3. Черта» – 2013г. 
6,5 минут, компьютерная перекладка.

Испорченная Женей губная помада сестры стала поводом для дележа их общей комнаты. Аня запретила Жене переступать черту и заходить на ее половину. Но запрет был нарушен - и у Жени начались большие неприятности. Вместе со своим приятелем Павликом она попала в сказочную страну, в царство страшного Бабая, который украл их кота...

Авторы сценария: Елена Песелева, Александр Найман
кинорежиссер, художник-постановщик Татьяна Житковская

«У Палессі на балоце» - 2017 г.
12 хвілін 59 секунд, (4+), беларускі, змешаная тэхніка 

Легенды і паданні Беларусі.
Дзіўная гісторыя пра хлопчыка, які скардзіў прыроду, жывел і аднойчы трапіў у непростае становішча – стары філін перамясціў малога ў сваю хату, якая знаходзілыся ў глыбіні чашчы пасярод палесскага балота. Пасля філін ператварыўся ў дзеда, які пачаў расказваць хлопчыку захапляльныя гісторыі пра небачных чалавечаму воку істот. 
Малы давеведаўся пра Цмока і Красналюдак, пра Крыжаціка і Малімона, зразумеў, што яны, як толькі спатрэбіцца, прыходзяць на дапогу чалавеку. Дзякуючы адной даждлівай ночы, праведзеннай сярод міфічных істот, хлопчык вяртаецца у рэальны свет зусім іншым – добрым і спачуваючым чалавекам. 
Фільм разлічаны для шырокай аўдыторыі.

Аўтары сцэнарыяў: Станіслаў Ефанаў, Раман Бурмакоў, Святлана Катлярова, Марта Герашчанка
кінарэжысёры-пастаноўшчыкі: Руслан Сінкевіч, Раман Бурмакоў, Святлана Катлярова, Марта Герашчанка

«Похищение в гости» - 2018г.
12 минут 59секунд, 4+, русский, компьютерная перекладка, рисованный 

Зима. Домовички Бакуня и Чаруша катаются на санках. В один из лихих съездов с горки, санки ломаются. 
Бакуня и Чаруша идут в сарай за инструментами, но совсем не замечают, как за ними следят злая Грязнуля и ее покорные слуги паучки. Грязнуле скучно жить в своем грязном доме, и она решает украсть домовичков, чтобы они прислуживали ей и рассказывали сказки.
Домовята попав в дом Грязнули, находят там уйму опасностей и спасают неряшливую хозяйку от гибели. А потом приводят в порядок дом и саму Грязнулю. 
Вернувшись домой, домовята записывают в «Азбуку опасностей» все опасности, которые им повстречались во время этого приключения.

Автор сценария Рита Шаграй
стихи Андрея Сметанина
кинорежиссер-постановщик Татьяна Кублицкая