Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



09.06. - 01.07. ЖЫЦЬ З ЗАДАВАЛЬНЕННЕМ!

  • 09.06.2018
Персанальная рэтраспектыва ў сувязі з 90-годдзем з дня нараджэння
[10.03.1928 – 08.04.2013]
знакамітай «спяваючай кінадзівы» Сары Манцьель

09 чэрвеня (субота) 15-00 і 17-00
СЕРЭНАДА (Serenade). ЗША, 1956, 121 хвіл.
Сцэн. Нікалас Бродскі. Рэж. Энтані Ман. Камп. Нікалас Бродскі. У ролях: Марыа Ланца, Джоан Фантэйн, Сара Манцьель, Вінсэнт Прайс, 
Музычная меладрама па матывах рамана Джэймса Кейна пра ператварэнне простага зборшчыка вінаграду ў оперную зорку, захаваць праўдзівае прызначэнне якому ў чарадзе бязладзіцы дапамагае толькі новая і зусім нечаканая любоў. Адзіная драматычная роля С.Манцьель, не звязаная са спевам.

10 чэрвеня (нядзеля)  15-00 і 17-00
АПОШНІ КУПЛЕТ (El ultimo cuple). Іспанія, 1957, 104 хвіл.
Сцэн. Хесус Марыя дэ Аросамена, Антоніо Мас Гіндаль. Рэж. Хуан дэ Ардунья. Камп. Хуан Солано. У ролях: Сара Манцьель, Арманда Калво, Энрыке Вера, Хулія Мартынес, Мацільда Муньёз Сампедра, Хасэ Марэна.
Музычная рэтра-драма пра вар'яцка-няшчасную любоў прымадонны мюзік-хола да маладога тарэадора. Самы касавы іспанскі фільм 50-х гадоў мінулага стагоддзя, якое на радзіме дэманстравалася бесперапынку больш за год і ператварыў С.Манцьель у зорку сусветнай велічыні. Прэмія таварыства кінакрытыкаў і кінадраматургаў Іспаніі С.Манцьель як лепшай актрысе года (1957).

16 чэрвеня (субота)  15-00 і 17-00
ПРАДАЎШЧЫЦА ФІЯЛАК (La violetera). Іспанія – Італія, 1958,  106 хвіл.
Сцэн. Хесус Марыя дэ Аросамена, Андрэ Табе, Мануэль Вілегас Лопэз. Рэж. Луіс Сесар Амадоры. Камп. Хуан Куінтэра. У ролях: Сара Манцьель, Раф Валонэ, Фрэнк Вілар, Томас Бланка, Пастар Серадэр, Ана Марыскаль. 
Музычная драма пачуццяў пра неспадзяваную рамантычную сустрэчу ля Вялікага тэатра Мадрыда, якая абарочваецца пакутамі нераздзеленага (з-за сацыяльнай няроўнасці) кахання ў эпіцэнтры інтрыг фанабэрыстага арыстакратычнага грамадства канца ХIХ стагоддзя. Прэмія таварыства кінакрытыкаў і кінадраматургаў Іспаніі С.Манцьель як лепшай актрысе года (1958).

17 чэрвеня (нядзеля) 15-00 і 17-00
КАРМЭН З РОНДЫ (Carmen la de Ronda). Іспанія, 1959, 107 хвіл.
Сцэн. Антоніа Мас Гіндаль, Хесус Марыя дэ Аросамена, Туліа Дземічэлі. Рэж. Туліа Дземічэлі. Камп. Грыгорыа Гарсія Сегура. У ролях: Сара Манцьель, Марыс Ранэ, Хорхэ Містраль, Марыя дэ Лос-Анхелес Хартэлана, Херман Каба, Хорхэ Марка Дава, Саньяга Рывера, Фелікс Фернандас, Альфонса Рохас. 
Музычная рэтра-меладрама па матывах навэлы Праспера Мерымэ «Кармэн» пра лёс ганарлівай, незалежнай і дзёрзкай красуні-цыганкі, якая выкарыстоўвае свой магнетычны ўплыў на мужчын для выратавання арыштаванага храбраца-кантрабандыста ў акалічнасцях змагання з напалеонаўскімі захопнікамі ў 1808 годзе.

23 чэрвеня (субота) 15-00 і 17-00
МАЁ АПОШНЯЕ ТАНГА (Mi último tango). Іспанія – Аргентына, 1960, ч/б, 118 хвіл.
Сцэн. Габрыэль Пенья.  Рэж. Луіс Сесар Амадоры. Камп. Грыгорыа Гарсія Сегура. У ролях: Сара Манцьель, Марыс Ранэ, Ісабэль Гарсэс, Лаура Гранадас, Міла Кесада.
Музычная рэтра-драма пра станаўленне юнай спявачкі з вандроўнай тэатральнай трупы, захаваўшай насуперак незлічоным прыхільнікам і жорсткім ударам лёсу вернасць даўняму выбару свайго сэрца. 
У выкананні С. Манцьель тут гучыць 10 песень!

24 чэрвеня (нядзеля) 15-00 і 17-00
КАРАЛЕВА «ШАНТАКЛЕРА» (La Reina Del Chantecler). Іспанія, 1962, 109 хвіл.
Сцэн. Хесус Марыя дэ Аросамена, Антоніа Мас Гіндаль. Рэж. Рафаэль Гіль. Камп. Грыгорыа Гарсія Сегура Хасэ Падылья. У ролях: Сара Манцьель, Альберта дэ Мендоза, Луіджы Джуліані, Грэта Чы, Хуан Марыя Скаанэ.
Музычная рэтра-меладрама па матывах рамана Хасэ Саморы пра лёс папулярнай спявачкі мадрыдскага тэатра-кабарэ «Шантаклер», якая разбівае сэрцы кавалераў мілагучным спевам і запальнымі танцамі. Прэмія таварыства кінакрытыкаў і кінадраматургаў Іспаніі С.Манцьель як лепшай актрысе года (1962).

30 чэрвеня (субота) 15-00 і 17-00
КРАСУНЯ ЛОЛА (La bella Lola ). Іспанія – Францыя – Італія,1962, 107 хвіл.
Сцэн. Мігель Кусо, Хесус Марыя дэ Арасамена, Хасэ Марыя Палачыа. Рэж. Альфонса Балькасар. Камп. Грыгорыа  Гарсія Сегура, Эрнэста Лекуона. У ролях: Сара Манцьель, Антоніа Чыфарэла, Франк Вілар, Луіза Маціолі, Херман Каба, Лаура Нучы, Хасэ Марыя Кафарэл.
Музычная рэтра-меладрама па матывах драмы Аляксандра Дзюма-сына «Дама з камеліямі» пра лёс таленавітай і прыгожай, але беднай спявачкі ХIХ стагоддзя, якая павінна зрабіць выбар паміж пажылым багацеем, дапамагаючым ёй зрабіць музычную кар'еру, і бліскучым маладым арыстакратам, у якога яна ўлюбляецца з першага позірку. Разам з іншымі песнямі ў выкананні С.Манцьель тут гучыць знакамітая на ўвесь свет «Галубка» («Калі з роднай Гаваны адплыў я ўдалечыню...»).

01 ліпеня (нядзеля)  15-00 і 17-00
ШПІЁНСКАЕ ГНЯЗДО Ў КАСАБЛАНЦЫ (Noches de Casablanca). 
Іспанія – Францыя – Італія, 1963, 97 хвіл.
Сцэн. Хасэ Антоніа дэ ла Лома. Жак Рэмі. Рэж. Анры Дэкуэн. Камп. Грыгорыа Гарсія Сегура, Кансуэла Веласкес. У ролях: Сара Манцьель, Марыс Ранэ, Франка Фабрыцы, Леа Анчорыс, Мацільда Муньёз Сампедра, Хасэ Гуардзіола, Жырар Цішы. 
Музычная авантурная драма пра ліхтугі спявачкі з начнога бара, якую падазраюць у сувязях з Супрацівам і забойстве лепшага супрацоўніка нямецкай сакрэтнай службы, на фоне рэалій знакамітага мараканскага горада, кішэўшага ў 1942 г. агентурай разведак некалькіх краін. 
Апроч іншых песень у выкананні С.Манцьель тут гучаць і знакамітыя цяпер на ўвесь свет «Bésame Mucho» і «Жыццё ў ружовым колеры».