Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



02.06. - 03.06. АЖЫЎШЫ ЖЫВАПІС АЛЯКСАНДРА ПЯТРОВА

  • 02.06.2018

Персанальная рэтраспектыва ў сувязі з 60-годдзем прызнанага майстра расійскай анімацыі 

02 чэрвеня (субота) 12-00
03 чэрвеня (нядзеля) 12-00

АНІМАЦЫЯ АЛЯКСАНДРА ПЯТРОВА. Расія, 1997, 20 хвіл.
Дакументальны кінанарыс пра тое, як ствараецца маляваны анімацыйны фільм сродкамі жывапісу, у тэхніцы «ажыўшы жывапіс» («жывапіс па шкле»).

КАРОВА.  Расія, 1989, 10 хвіл. 
Рэж. Аляксандар Пятроў. Камп. Д. Шастаковіч, А.Шнітке, Томас Луіс дэ Вікторыя. Ролі агучвалі: Н.Гусараў, Л.Цяплова, Косця Паноў. Маст. кіраўнікі: Ф.Хітрук, Ю.Нарштэйн.
Маляваны анімацыйны фільм па матывах апавядання Андрэя Платонава пра лёс школьніка з нейкага чыгуначнага паўстанка ў рускай глыбінцы, які перажывае гібель свайго лепшага сябра – любімай каровы, успамінаючы гісторыю яе жыцця… Намінацыя на “Оскар” за лепшы кароткаметражны анімацыйны фільм (ЗША, 1990); Ганаровая ўзнагарода на ХІ МКФ у Заходнім Берліне (Германія, 1990); Гран-пры “Залатая ракавіна” на МКФ у Бамбеі (Індыя, 1992); Гран-пры і прыз газеты “Асахі” на III МКФ у Хірасіме (Японія, 1990); Прыз за лепшы дэбют на МКФ у Атаве (Канада, 1991)

СОН СМЕШНАГА ЧАЛАВЕКА.  Расія, 1992, 20 хвіл. 
Рэж. Аляксандар Пятроў. Камп. А.Раскатаў. Тэкст чытае А.Кайданоўскі.  
Маляваны анімацыйны фільм па матывах апавядання Ф.Дастаеўскага пра сон вырашыўшага паквітацца з жыццём чалавека, у якім ён здзяйсняе падарожжа на вельмі падобную на Зямлю, але іншую планету, дзе людзі жывуць, не ведаючы граху. Спецыяльны прыз на Кракаўскім МКФ (Польшча, 1993); Гран-пры “Залаты голуб” на МКФ у Лейпцыгу (Германія, 1993); Гран-пры на МКФ у Штутгарце (Германія, 1994); Дзяржаўная прэмія Расіі (1995).

РУСАЛКА. Расія, 1996, 11 хвіл. 
Рэж. Аляксандар Пятроў. Камп. Яўгенія Смалянінава.  
Маляваны анімацыйны фільм, зачароўваючая дзіўнай прыгажосцю сумная казка пра старога манаха і юнага, даверлівага і неасцярожнага паслушніка, якога спакушае красуня-русалка, каб хоць бы такім чынам адпомсціць старому за грахі яго маладосці, за здраду. Намінацыя на “Оскар” за лепшы кароткаметражны анімацыйны фільм (ЗША, 1992); Намінацыя на прэмію “Залаты мядзведзь” за лепшы кароткаметражны анімацыйны фільм (Берлін, 1997); Прыз за лепшы сюжэт на МКФ у Атаве (Канада, 1998); Прыз на МКФ у Хірасіме (Японія, 1998).

СТАРЫ І МОРА. Расія – ЗША, 1999, 20 хвіл. 
Рэж. Александар Пятроў. Камп. Норман Ражэ. Ролі агучваюць: Гордан Пінсэнт і Кэвін Донах'ю.  
Маляваны анімацыйны фільм па матывах аповесці Эрнэста Хэмінгуэя пра сяброўства пажылога рыбака, які не можа змірыцца з няўмольнай плынню часу, і вясковым хлапчуком, які дапамагае ганарліваму старому здабыць (пасля некалькіх тыдняў няўдач) жаданую перамогу ў знясільваючым двубоі з велізарнай рыбай. Створаная ў выніку напружанай 30-месячнай працы стужка атрымала "Оскар" за лепшы анімацыйны фільм года (2000).

«УСЁ ПАЧЫНАЕЦЦА З ЛЮБВІ…». Расія, 2006, 15 хвіл.
Дакументальны кінанарыс пра вытокі апошняй працы А.Пятрова, асаблівасці аўтарскай інтэрпрэтацыі літаратурнага твора І.Шмялёва, сутнасці ўнікальнай тэхнікі «ажыўшы жывапіс» («жывапіс па шкле»), этапах стварэння фільма «Маё каханне».

МАЯ ЛЮБОЎ.  Расія, 2006,  26 хвіл. 
Рэж. Александар Пятроў. Камп. Норман Ражэ. Ролі агучваюць: Ніна Русланава, Яўгенія Крукава, Сяргей Гармаш, Аляксандар Паламішаў, Аляксандра Жывова. Маляваны анімацыйны фільм па матывах рамана Івана Шмялёва «Гісторыя любоўная» (1927) Прыз журы, прыз глядацкіх сімпатый на Міжнародным анімацыйным фестывалі ў Хірасіме (Японія, 2006); Прыз кінапрэсы на Міжнародным фестывалі дакументальнага і анімацыйнага кіно ў Лейпцыгу (Германія, 2006); Гран-пры на Міжнародным фестывалі анімацыйнага і кароткаметражнага кіно ў Дрэздэне (Германія, 2007); Гран-пры, прыз за лепшую рэжысуру і прыз за лепшае мастацкае вырашэнне на XII Адкрытым фестывалі расійскай анімацыі ў Суздалі (Расія, 2007); Гран-пры на Міжнародным анімацыйным фестывалі ў Тэгеране (Іран, 2007); Прэмія “Ніка” за лепшы анімацыйны фільм (Расія, 2006); Прыз за лепшы анімацыйны фільм на XVI міжнародным кінафоруме “Залаты Віцязь” у Кіславодску (Расія, 2007); Гран-пры на Міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў у Мельбурне (Аўстралія, 2007); Гран-пры “Залаты Кентаўр” за лепшы анімацыйны фільм на МКФ «Ліст да Чалавека» у Санкт-Пецярбургу (Расія, 2007); Прыз за лепшую анімацыю на Анімацыйным фестывалі “Anima Mundi” (Бразілія, 2007); Лепшы хрысціянскі фільм 2007 г.; Намінацыя на “Оскар” за лепшы кароткаметражны анімацыйны фільм (ЗША, 2008).