Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



21.04 у 19-00 ШЭСЦЬДЗЕСЯТ ШЭСЦЬ КІНАТЭАТРАЎ

  • 21.04.2018
"Шэсцьдзесят шэсць кінатэатраў" (Рэж.: Піліп Хартман, Германія, 2016, 98 хвіл.)

Піліп Хартман, рэжысёр з Карлсруэ, адпраўляецца ў турнэ па Германіі з паказам свайго фільма «Час ляціць як равучы леў» («Die Zeit vergeht wie eine roüllender Löwe», 2013). Падчас 12-месячнага вандравання ён наведвае 66 кінатэатраў — ад невялікай кіназалы ў 500-гадовым манастыры ў Альпірсбахе да аднаго з буйнейшых мультыплексаў у Мюнхене. Кожны паказ суправаджаецца дыскусіяй з гледачамі, а пасля Хартман размаўляе з супрацоўнікамі кінатэатраў, аператарамі, сцэнарыстамі і рэжысёрамі. 

Ён задае ім наступныя пытанні: што адбываецца з кінематографам сёння? Як будзе выглядаць кінатэатр праз 10 гадоў? Ці будзе лічбавы фармат дамінаваць над плёнкай? Ці адлюструецца гэта на перавагах гледача? Як гэта паўплывае на кінатэатры з эканамічнага пункту гледжання? Усе адказы, абмеркаванні, інтэр'еры і іншыя дэталі ён запісвае на непрафесійную камеру, якую трымае заўсёды пры сабе. Вынік — дакументальны фільм пра фільм і пра кіно ў цэлым. Сам рэжысёр заве свой праект «вандраваннем па нямецкім кіналандшафце». 

German Documentaries  — сумесны праект Нямецкай Асацыяцыі дакументальнага кіно AG Dok і German Films — акрамя 
працы з кінафестывалямі штомесяц прапануе нямецкае дакументальнае кіно з рускімі субтытрамі для некамерцыйных
паказаў з абмеркаваннем у кінаклубах. Гледачы змогуць пазнаёміцца з працамі вядомых дакументалістаў, ужо адзначанымі ўзнагародамі міжнародных кінафэстаў і прызнанымі ўзорамі дакументалістыкі. Фільмы ўяўляюць самыя розныя падыходы да
стварэння неігравога кіно, а таксама расказваюць пра жыццё ў Германіі. 

Дакументальнае кіно дазваляе разгледзець рэальнасць бліжэй, чым гэта магчыма ў ігравым. Тут танчэйшы падыход да паказу герояў, у дакументалістыцы сацыяльныя праблемы могуць быць пастаўлены вастрэй. Абмеркаванне ўбачанага - фармат кінаклуба - узбагачае вечар тэматычна і эмацыйна.

Уваход вольны.

Падзея ў фэйсбуку:

https://www.facebook.com/events/447657275667539/ 

Адрас: Музей гісторыі беларускага кіно, Свярдлова, 4
Даведкі па тэл. (017) 327-10- 75, (029) 627-10- 75