Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



13.02 - 01.03 «МУЛЬЦІ-МАРАФОН МІХАІЛА ТУМЕЛІ» персанальная рэтраспектыва ў сувязі з юбілеем прызнанага майстра беларускай анімацыі

  • 13.02.2018
13, 15, 20, 27 лютага і 1 сакавіка ў 15-00

МАРАФОН. Беларусь – Расія, 1988, 3 хвіл.
Сцэн. і рэж. Міхаіл Тумеля, Аляксандр Пятроў.  
Курсавая работа М. Тумелі сумесна з Аляксандрам Пятровым пра вечнае значэнне класічнай анімацыі ў жыцці чалавека. У 1988 г. фільм быў уручаны Уолту Дыснэю падчас яго першага візіту ў СССР у якасці падарунка Мікі Маусу ў гонар яго 60-годдзя. Шырока дэманстраваўся ў ЗША падчас юбілейных праграм студыі Дыснэя.

РЫСА. Беларусь – Расія, 1988, 3 хвіл.
Сцэн. Міхаіл Тумеля. Рэж. Міхаіл Тумеля, С.Кішоў. 
Маляваны фільм-метафара з кінаальманаха “Крокі”, які у арыгінальнай форме трактуе надчасавыя праблемы чалавечага існавання.

АДНА ХВІЛІНА. Беларусь, 1989, 1 хвіл.
Сцэн. і рэж. Міхаіл Тумеля. 
Зняты ў пясочнай тэхніцы эксперыментальны філасофскі фільм пра тое, што нават у самых складаных умовах можна знайсці крыніцу радасці і аптымізму. Дыплом МКФ мікраметражных фільмаў Mini-max (Польшча, 1989).

ПЕСНЯ ПРА ВОЛЬФГАНГА БЯССТРАШНАГА, СЛАВУТАГА ПЕРАМОЖЦА ДРАКОНАЎ. Беларусь, 1991, 5 хвіл.
Сцэн. і рэж. Міхаіл Тумеля. 
Маляваная парадыйная гісторыя пра прыгоды нейкага рыцара ў духу старадаўніх балад з выкарыстаннем музыкі невядомага кампазітара XVIII стагоддзя ў выкананні групы Марка Пякарскага.

АСА. Расія, 1992, 3 хвіл.
Сцэн. М.Тумеля, С.Ушакоў, М.Радаеў. Рэж. М.Тумеля, С.Ушакоў, М.Радаеў. 
Маляваная мультзамалёўка са зборніка “Ліфт-4” пра выступленні ў цырку джыгіта-кентаўра.

ЧАРОЎНАЯ ЖАЛЕЙКА. Расія – Беларусь, 1998, 47 хвіл.
Сцэн. Лідзія Гапузава па літаратурным запісе Віктара Генкіна. Рэж. Міхаіл Тумеля.  Камп. Жанна Пліева, Юрый Пралкін.  
Унікальны, амаль невядомы шырокай аўдыторыі анімацыйны лялечны фільм па матывах асяцінскага народнага эпасу пра старажытных волатаў – нартаў, саперніцтве сілы і майстэрства, старажытнай злосці і добрага чараўніцтва, няўемнай ганарлівасці і трапятлівага кахання. Галоўны прыз МКФ «Залатая рыбка» (Расія, 1998); Гран-пры III КФ «Арляня» (Украіна, 1999); 2-і прыз МФ анімацыйных фільмаў у г. Качкамет (Венгрыя,1999); дыплом МФ анімацыйных фільмаў «Крок» у Кіеве (Украіна, 1999); прыз КФ «Літаратура і кіно» у Гатчыне (Расія,2000); прыз «Залаты Віцязь» на МКФ «Залаты Віцязь» (Расія, 2000).

МЯЧЫК. Расія, 2001, 3 хвіл.
Сцэн. і  рэж. Міхаіл Тумеля. Камп. Юрый Пралкін.  
Маляваны мультфільм пра жыццё аднаго мячыка пад музыку Вольфганга Амадэя Моцарта..

НЕЗГІНАЛЬНЫ ЧЭН. Расія, 2007, 1 хвіл.
Сцэн. і рэж. Міхаіл Тумеля. 
Маляваны мультфільм пра ўсходнія адзінаборствы.  

БЕЛАРУСКІЯ ПРЫМАЎКІ. Беларусь, 2008 і 2011, 6 хвіл. + 6,5 хвіл.
Сцэн. і рэж. М.Тумеля. Камп. Андрэй Жукаў. 
Серыя мікраметражных фільмаў, вынаходліва ілюструючых беларускія народныя прыказкі і прымаўкі. 

ВЫЦІНАНКА-ВЫРАЗАНКА. Беларусь, 2010, 7 хвіл.
Сцэн. Юрый Паўлоўскі, Міхаіл Тумеля. Рэж. М.Тумеля. Пры ўдзеле этна – трыа “Троіца”. 
Музычная мультказка на тэму песні “Жар-Жар” у выкананні этна-трыа “Троіца”, зробленая ў стылістыцы “выцінанкі” – амаль забытай тэхнікі выразання з паперы ажурных узораў, навеяная творчасцю беларускага майстра Вячаслава Дубінкі.

АПОВЕСЦЬ МІНУЛЫХ ГАДОЎ. Беларусь, 2007-2011, 3 хвіл.
Сцэн. і  рэж. Міхаил Тумеля, Ганна Емельянава.
Маляўнічы анімацыйны сюжэт пра паходжанне герба беларускага горада Брагіна. Фрагмент цыкла фільмаў пра геральдыку гарадоў Беларусі, дзе М.Тумелю таксама належаць пачатковыя і фінальныя застаўкі ў пясочнай тэхніцы.

«ЯК СЛУЖЫЎ ЖА Я Ў ПАНА...» Беларусь, 2012, 7 хвіл.
Сцэн. і рэж. Міхаіл Тумеля. Камп. А.Жукаў.
Музычная мультінтэрпрытацыя беларускай народнай песні з выкарыстаннем тэхнікі папяровага выразання “выцінанка” з альманаха "Музычная скарбонка-2".