Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



24.02 - 04.03 «…Я Б ХУТЧЭЙ СТАНЦАВАЛА, ЧЫМ ПААБЕДАЛА!» Персанальная рэтраспектыва у сувязі з 105-годдзем з дня народзінаў знакамітай амерыканскай кінаактрысы і танцоўшчыцы Элеанор ПАЎЭЛ

  • 24.02.2018
24 лютага (субота) 15-00 і 17-00
МЕЛОДЫЯ БРАДВЕЯ 1936 ГОДА (Broadway Melody of 1936). ЗША, 1936, ч/б, 101 хвіл.
Рэж. Рой Дэл Рут. У гал. ролях – Элеанор Паўэл і Роберт Тэйлар.
Меладраматычны мюзікл (другі з аднайменнага цыкла) пра закулісныя інтрыгі ў ходзе пастаноўкі новага шоу за грошы багатай інвестаршы, якая ўзамен прэтэндуе на галоўную ролю у ім. Бясконцая энергія і энтузіязм Паўэл, яе надзвычайная чачотка ператвараюць фільм ў сапраўдную музычную жамчужыну. Праўда, да спеваў актрысу «не дапусцілі»: Паўэл давялося заспяваць голасам Марджары Лэйн. У той жа час Р. Тэйлар спявае сам, дэманструючы на здзіўленне прыемны і меладычны голас. Цікава, што у момант выпуску гэтай карціны студыя «MGM» знаходзілася на грані банкруцтва, але дзякуючы яе (і ўсіх наступных з Паўэл ў галоўнай ролі) надзвычайнай папулярнасці зноў стала прыбытковай. «Оскар» за лепшую пастаноўку танцаў, намінацыя за лепшы фільм года (1936).

25 лютага (нядзеля) 15-00 і 17-00
НАРОДЖАНАЯ ТАНЦАВАЦЬ (Born to Dance). ЗША, 1936 год, ч/б, 105 хвіл.
Рэж. Рой Дэл Рут. Камп. Кол Портэр. У гал. ролях – Элеанор Паўэл і Джэймс Сцюарт. 
Камедыйны мюзікл з няхітрым сюжэтам пра нараджэнне новай брадвейскай зоркі, але ўражваючым песенна-танцавальным шоу, бясцэннымі музычнымі нумарамі. Іх змест (з танчэйшымі і складанымі нюансамі танца, чым звычайна у мюзіклах 1930-х гг.) з'яўляецца красамоўнай ілюстрацыяй назвы фільма, пацвярджаючы думку многіх аўтарытэтных экспертаў пра Паўэл, як пра адну з лепшых танцоўшчыц Галівуда (удастоенай, дарэчы, ў 1984 г. персанальнай зоркі на тамашней Алеі Славы). Фільм складаецца і з яшчэ аднаго рэдкага відовішча – Дж. Сцюарт упершыню на экране спявае і нядрэнна танцуе. Намінацыі на «Оскар» за лепшую песню («I've Got You Under My Skin») і лепшую пастаноўку танца (1937).

03 сакавіка (субота) 15-00 і 17-00
ГАНАЛУЛУ  (Honolulu). ЗША, 1939, ч/б, 84 хвіл.
Рэж. Эдвард Базел.  У гал. ролях – Элеанор Паўэл, Роберт Янг, Джордж Бёрнс.
Споўненая гумару і музычных нумароў камедыйная меладрама пра забаўныя прыгоды падчас марскога круізу на экзатычныя выспы. Акрамя цудоўных танцаў са скакалкамі і на ступеньках Паўэл выконвае тут і бліскучы нумар ў стылі гавайскіх танцаў хулу, але на свой манер, што выклікала ў свой час шматлікія споры, бо другую частку танца яна разнастаіла сваёй «фірменнай» чачоткай.

04 сакавіка (нядзеля) 15-00 і 17-00
БРАДВЕЙСКАЯ МЕЛОДЫЯ 1940 ГОДА  (Broadway Melody of 1940). ЗША, 1940, 102 хвіл.
Рэж. Норман Таўрог. Камп. Коўл Портэр. У гал. ролях – Элеанор Паўэл і Фрэд Астэр.
Меўшы велізарны поспех у гледачоў і прыхільнікаў эстраднага танца мюзікл, які часта завецца гісторыкамі кіно адным з лепшых твораў Галівуда ў сваім жанры. І няхітра: у ім заняты ледзь не самы выбітны танцавальны дуэт у гісторыі сусветнага кіно! Паўэл аказалася найболей гарманічным і хвалюючым партнёрам Астэра, ні ў чым не саступаючы яго бездакорнаму танцавальнаму майстэрству. Як адзначалася ў адной з рэцэнзій, у адной са сваіх цудоўных чачотак («Begin the Beguine») зорны дуэт заставіў «экран даслоўна шыпець». Фільм пацверджвае: не далёкія ад праўды і тыя, хто лічыў Паўэл адзінай танцоўшчыцай, здольнай у танцы «пабіць» Астэра… Для разнастайнасці зместу, аўтары ўпершыню ўключылі ў сюжэт камічны нумар з цыркавой жанглёркай дзіцячымі мячамі і талеркамі, які ўвайшоў у спіс 100 самых смешных фрагментаў Галівуда. А легендарны амерыканскі кампазітар К.Портэр напісаў для фільма адну з лепшых сваіх песень, якая ўваходзіла ў рэпертуар многіх знакамітых зорак джаза.