Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



16 снежня,18-00 Кінаклуб нямецкага дакументальнага кіно “Deutscher Dokfilm у рускамоўных кінаклубах”

  • 16.12.2017
Фільм “Мае браты і сёстры з Поўначы” (Сун-Хен Чо, 2016)

Мяжа паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй як «жалезная» заслона: перасячы яе немагчыма. Аднак рэжысёру фільма, які мы ўбачым 16 снежня ў 18.00, шчасціць гэта зрабіць. Трапіўшы ў КНДР дзякуючы свайму нямецкаму пашпарту, Сун-Хен Чо дакументуе жыццё краіны, здымаючы на камеру тых герояў, якіх адмыслова падабраў для яе фільма правячы рэжым. Нягледзячы на тое, што рэжысёр не свабодная здымаць па сваім выбары, яна спрабуе зрабіць складанае — стварыць свабодныя ад стэрэатыпаў партрэты людзей, каб зазірнуць па той бок прапагандысцкага фасада жыцця, зачыненага для большасці з нас. Углядаючыся ў жыццё гэтых людзей са шчырай цікавасцю і павагай, Сун-Хен Чо спрабуе паказаць іх не як замбаваных прапагандай ахвяр сістэмы, а як сваіх «братоў і сясцёр з Поўначы», якія вельмі чакаюць аб'яднання двух Карэй.

German Documentaries  — сумесны праект Нямецкай Асацыяцыі дакументальнага кіно AG Dok і German Films — акрамя
працы з кінафестывалямі штомесяц прапануе нямецкае дакументальнае кіно з рускімі субтытрамі для некамерцыйных
паказаў з абмеркаваннем у кінаклубах. Гледачы змогуць пазнаёміцца з працамі вядомых дакументалістаў, ужо адзначанымі ўзнагародамі міжнародных кінафэстаў і прызнанымі ўзорамі дакументалістыкі. Фільмы ўяўляюць самыя розныя падыходы да
стварэння неігравога кіно, а таксама расказваюць пра жыццё ў Германіі. 

Дакументальнае кіно дазваляе разгледзець рэальнасць бліжэй, чым гэта магчыма ў ігравым. Тут танчэйшы падыход да паказу герояў, у дакументалістыцы сацыяльныя праблемы могуць быць пастаўлены вастрэй. Абмеркаванне ўбачанага - фармат кінаклуба - узбагачае вечар тэматычна і эмацыйна.

Уваход вольны.

Падзея ў фэйсбуку:


Адрас: Музей гісторыі беларускага кіно, Свярдлова, 4
Даведкі па тэл. (017) 327-10- 75, (029) 627-10- 75