Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



04 і 11 чэрвеня АПОШНІЯ ПАКАЗЫ СЕЗОНА 2016 – 2017 гг.

  • 04.06.2017
АПОШНІЯ ПАКАЗЫ СЕЗОНА 
2016 – 2017 гг.

04 чэрвеня (нядзеля) у 15-00 і 17-30
ЖЫЖЫ (Gigi). ЗША, 1958, 119 хвіл.
Рэж. Вінцэнт Мінэлі. Камп. Фрыдэрык Лоў. У ролях: Лэслі Карон, Марыс Шэвалье, Луі Журдан, Герміёна Джынголд, Эва Габор.
Пабіўшы рэкорд «Знесеных ветрам» па колькасці атрыманых «Оскараў» рэтра-мюзікл па матывах рамана Калет пра нечаканы зігзаг лёсу маладой парыжанкі, якую бабуля і цётачка, па сямейнай традыцыі, рыхтавалі да ролі куртызанкі. «Оскары» за лепшыя фільм, рэжысуру, сцэнар, мастацкае афармленне і дэкарацыі, аператарскую работу, касцюмы, мантаж, музыку і песню (1959).

11 чэрвеня (нядзеля) у 15-00 і 17-30
МЫ НЕ САСТАРЫМСЯ РАЗАМ (Nous ne vieillirons pas ensemble).  Францыя, 1972, 110 хвіл. 
Рэж. Марыс Піяла. У ролях: Марлен Жабер, Жан Ян, Крысціна Фабрэга, Патрыцыя Пьеранджэлі, Жак Галан, Марыс Рыш.
Пранізлівая любоўная драма, крайне сумленная ў сваім аўтабіяграфізме. Нейкі рэжысёр Жан раздзіраецца паміж дзвюма жанчынамі – палюбоўніцай Катрын і жонкай Франсуаз… 

Работа экраннай экспазіцыі музея адновіцца 1 верасня 2017 г.

Да новых сустрэч !!!