Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава беларускіх кінаплакатаў у Вільнюсе.

  • 07.02.2017

8 лютага ў 17-00 у выставачнай зале Музея тэатра, музыкі і кіно Літвы ў Вільнюсе адбудзецца адкрыццё выставы "БЕЛАРУСКІ КІНЕМАТОГРАФ 20-х - 30-х гг. ХХ СТАГОДДЗЯ Ў КІНАПЛАКАЦЕ" (у межах Мемарандума аб супрацоўніцтве).

Пачатковы перыяд гісторыі беларускага кіно ўнікальны дзякуючы такому важнаму элементу кінапрацэсу як кінаплакат ("мастацкая афіша").

Экспазіцыя выставы складаецца з 30 поўнафарматных і поўнакаляровых рэпрынтаў кінаплакатаў да беларускіх фільмаў 1926 – 1940 гг. і ўяўляе асаблівасці савецкага кінаплаката 1920-х – 1930-х гг., яго эвалюцыю ў звязку з ператварэннем нямога кіно ў гукавое.

Прэзентованы працы Уладзіміра Стэнберга, Максіма Літвака, Міхала Длугача, Ізраіля Бог радая, Мікалая Хомова, Змітра Буланава, Барыса Зяленскага, Міхала Векслера – шэрага вядучых майстроў інтэрнацыянальнай пляяды мастакоў-кінаплакацістаў, наватарскія падыходы і творчыя дасягненні якіх спрыялі прызнанню савецкага кінаплаката першай паловы ХХ стагоддзя ўнікальнай мастацкай з'явай сусветнага значэння.

Выстава – вынік пошукавай работы супрацоўнікаў Музея гісторыі беларускага кіно ў Мінску, якія паступова ліквідуюць "белыя плямы" мінулага беларускага кінематографа. Калекцыя кінаплакатаў да беларускіх фільмаў пададзена ў такім аб'ёме ўпершыню пасля 75 гадоў забыцця.