Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава сучаснай беларускай выцінанкі "Вянок" (15 верасня - 9 кастрычніка)

  • 11.09.2016

Тры майстры сучаснай беларускай выцінанкі (мастацтва выразання з паперы) прапануюць свой сумесны праект «Вянок» – інтэрактыўную выставу работ, натхнёную 125-гадовым юбілеем з дня нараджэння беларускага паэта-рамантыка Максіма Багдановіча.

Канцэпцыя аўтарскіх экспазіцый – разнастайнасць праяў прыгажосці і чараўніцтва раслін; тонкія вобразы, падслуханыя ў вершах паэта-рамантыка; круглагодны сімвал дабрабыту і свята – вянок, які ў любую пару года факусуе нашу ўвагу на значных падзеях.

У дні працы выставы ў залах музея пройдуць майстар-класы па выцінанцы, лекцыі пра народныя музычныя інструменты, кінапаказы мультфільмаў, створаных у тэхніцы выцінанка, і многае іншае.