Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Ноч музеяў-2016 (21 мая)

  • 06.05.2016

"МОДНАЯ НОЧ У МУЗЕІ КІНО"

у  межах міжнароднай акцыі "Ноч музеяў-2016"

У межах мерапрыемства ў адпаведнасці з абранай тэмай усе аматары і знатакі вытанчанай атмасферы аўтарскага стылю і дызайну змогуць наведаць Міжнародную выставу ўнікальных упрыгожванняў, аксэсуараў і адзення ручной работы ад майстроў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і ЗША "Фары душы-2016", паўдзельнічаць у паказах-прэзентацыях новых дызайнерскіх калекцый моднага адзення і аксэсуараў ад Наташы Кастрама-Андрэюк, Марыны Давыдавай, і Ані Строцэвай, увасобіць сябе ў "кіношным" абліччы ў адмыслова арганізаваных у музеі фота-зонах.

Асаблівасцю вечара стануць выступленні экспертаў і гісторыкаў моды Сашы Варламава і Таццяны Церашковіч, якія будуць суправаджацца багатым відэаматэрыялаялам і выставай аўтарскага адзення.

Стварыць і падтрымаць настрой дапамогуць музычны гурт "Гофер" і эксклюзіўная кава ад кавярні "Jazz Coffee".

Падрабязнасці