Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Другі фестываль кіно Паўночных краін «Паўночнае ззянне»

  • 17.04.2016

21-24 красавіка 2016 года ў двух гарадах Беларусі і двух кінатэтарх «МІР» адбудзецца Другі фестываль кіно Паўночных краін «Паўночнае ззянне». У рамках фестывалю прадэманструюць 8 фільмаў з 5 краін-удзельніц Паўночанга Савета: Фінляндыі, Нарвегіі, Швецыі, Ісландыі і Даніі.

Сярод фільмаў-удзельнікаў:



Акрамя фільмаў пройдуць дзве творчыя сустрэчы і лекцыі ад гасцей фестывалю: рэжысёра фільма "Вясковыя жыхары" Мар'і Пююкко (Фінляндыя) і кінематаграфіста з Даніі Сімона Друсэна Хольмберга.

Лекцыя Мар'і Пююкко "Жанчыны ў Нардычным кінематографе" адбудзецца 21 красавіка (14:00 - 16:00) у Інстытуце журналістыкі БДУ (вул. Кальварыйская 9, ). Якая яна - роля жанчыны ў нардычным кінематографе, як гэта - быць дачкой адной з найпершых жанчын фінскага кінематографу і ісці па гэтым шляху самой. У 18:30 у гэты дзень Мар'я прадставіць сваю стужку "Вясковыя жыхары" ў кінатэатры "Мір".

22 красавіка Мар’я прадставціь фільм у Віцебску і правядзе інтэрактыўны майстар-клас для будучых актораў у Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастатваў (вул. М.Горкага 74).

Сімон Дрюсэн Хольмберг – дырэктар Дацкага Інстытуту Культуры ў Рызе распавядзе, як Данія здолела ператварыць нацыянальны кінематораф у міжнародны, пазнавальны кінабрэнд з зоркавымі іменамі – у лекцыі The Danish Miracle. How a small country became one of the major film powers in the world. Лекцыя адбудзецца 22 красавіка з 14:00 да 16:00 на факультэце экранных мастацтваў Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў (вул. Чычэрына 1, аўд. 401).

Уваход на ўсе лекцыі і майстар-класы - вольны. Паказ фільмаў у кінатэатрах у Мінску і Віцебску каштуе 40 000 - 50 000 BYR.

Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся да дырэктара фестывалю Волі Чайкоўскай + 375-29-716-81-71, chajkouskaya@gmail.com, або прэс-сакратара Марыі Яромы: +375-44-795-13-97, yeruoma@gmail.com