Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



1.03 - 18.03 Выстава

1 сакавіка 2018 года а 18-й гадзіне ў выставачнай зале "Музея гісторыі беларускага кіно" – філіяла ДУ "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь" – у рамках культурнага супрацоўніцтва паміж Літоўскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь і ў сувязі са святкаваннем 100–годдзя Літоўскай дзяржаўнасці будзе адкрыта выстава "Жыць у часе", на якой прадстаўлены лепшыя працы аднаго з самых тытулаваных прэс–фатографаў Літвы Рамунаса Данісявічуса.

Рамунаса Данісявічуса, які працуе пераважна ў дакументальнай фатаграфіі. адносяць да сярэдняга пакалення літоўскіх фатографаў. Яго работам ўласцівыя ўсе традыцыйныя рысы літоўскай школы фатаграфіі – лірызм, тонкі гумар і востры погляд на навакольны свет. Нездарма некаторыя крытыкі часта параўноўваюць яго з Антанасам Суткусам, класікам літоўскай фатаграфіі, заснавальнікам Саюза фотамастацтва Літвы.

Рамунас Данісявічус лічыцца адным з самых актыўных і адданых сваёй справе прэс–фатографаў Літвы. На працягу ўсёй сваёй кар'еры з пачатку 2000–х гадоў Рамунас не аднаразова узнагароджваўся прызамі як удзельнік нацыянальнага конкурсу «Прэс–фота Літвы». Дакладней, ён атрымаў іх больш за ўсіх – 23, у тым ліку «Залаты Кадр», які ўручаюць самыя строгія знатакі – калегі па цэху. Аднак пералік яго інтарэсаў і дасягненняў не абмяжоўваецца толькі вобласцю фотажурналістыкі. Рамунас актыўна займаецца мастацкай фатаграфіяй, аддаючы ёй увесь вольны час. У асяроддзі аматараў пінхол фатаграфіі ён вядомы гэтак жа добра, як і сярод прэс–фатографаў. Аб гэтым сведчаць шматлікія міжнародныя і нацыянальныя выставы і праекты, у якіх ён удзельнічаў.

Арганізатары выставы Рамунаса Данісявічуса ў Беларусі імкнуліся найбольш поўна паказаць нашаму гледачу усе грані таленту аўтара. У экспазіцыю ўключаны дакументальныя фатаграфіі, якія ўвайшлі ў альбом, выдадзены ў Літве ў 2011 годзе, і з поспехам дэманстраваліся, як у самой Літве, так і ў іншых краінах. Асаблівая частка экспазіцыі, якая прадстаўляе Рамунаса з іншага боку, – яго працы, зробленыя пінхол камерай. На выставе шмат практычна невядомых беларускаму гледачу фатаграфій (у тым ліку, з зусім новых праектаў «Вільня – Берлін» і «Вільня – Парыж», якія толькі скончылі свой выставачны тур на радзіме аўтара.

Выстава будзе цікавая ўсім аматарам сучаснай літоўскай дакументальнай фатаграфіі, а таксамаа вялікай колькасці знатакоў пінхол фатаграфіі, якія ведаюць і любяць творчасць Рамунаса Данісявічуса.

Выстава арганізавана пры падтрымцы ДУ "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь" і Амбасады Літвы ў Беларусі.

Выстава працуе штодня з 11–00 да 19–00.

Мінск, вул. Свярдлова, 4, выставачная зала Музея гісторыі беларускага кіно.

Даведкі па тэл. (8 017) 327–10–75 або (8 029) 627–10–75

Куратар выставы – Віктар Сянькоў (Беларусь) – (+375 33) 3638828