Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



19.05. НОЧ МУЗЕЯЎ 2018! Рэтрападарожжа

АНОНС! 19 мая НОЧ МУЗЕЯЎ 2018! 

Рэтрападарожжа
"СУВЯЗЬ З МІНУЛЫМ" (набылі ці страцілі?)

У праграме:


1 ПАВЕРХ: 

Юбілейная рэтраспектыва "НА ЭКРАНЕ – ГАРАЛЬД ЛОЙД" (да 125-годдзя з дня нараджэння знакамітага коміка нямога кіно) 8 сеансаў у перыяд з 12-00 да 24-00. 


3 ПАВЕРХ:

Выстаўка ўнікальных архіўных фатаграфій Пятра Таранды "МІРНЫ ЧАС", на якой будуць прадстаўлены выразныя дакументальныя сведчанні назаўжды мінуўшай эпохі, каля 100 дакументальных сюжэтаў з жыцця беларускай правінцыі 1950-х – 1960-х гг. З 18:00 да 22:00 на базе выставы адбудзецца рэтравечарына. У 18-00 - майстар-клас па аргентынскім танга ад школы танца «Эль Паса». Падчас вечаровай мілонгі прафесійныя тангерас навучаць вас выпісваць палкія па на паркеце, слушна трымаць рукі, спіну, галаву, весці партнёрку (ці, наадварот, – быць вядомай). https://www.facebook.com/events/1870911706292194/На выставе гасцей чакае атмасферная фотазона. Стары рыпучы патэфон, ажурная сурвэтка на вытанчанай залакаванай этажэрцы, ваўняная посцілка ў пярэстыя кветкі асцярожна перанясуць вас у інтэр'ер сярэднестатыстычнай савецкай кватэры сярэднестатыстычнага савецкага абывацеля. Ніякай «Ікеі», крафта ці лофта – толькі арыгінальныя рэчы, якія «выкінулі ўчора ў ЦУМЕ». Сустракаць гасцей Музея кіно будзе сапраўдная буфетчыца Дар'я Уладзіміраўна з аўтэнтычным савецкім ласункам – чорнай гарбатай з печывам.Апроч таго, у гэты вечар кожны госць прыме ўдзел у розыгрышы «Кіно ўдваіх». Уладальніку шчаслівага квітка дырэкцыя музея падорыць абанемент на дваіх на бясплатнае наведванне ўсіх фільмаў музея на чэрвень! 

2 ПАВЕРХ: 

Лекцыя-атракцыён "КІНЕМАТАГРАФІЧНЫЯ ЦАЦКІ", на якой наведвальнікам раскажуць пра спробы ажывіць выяву ў далюм'ераўскі час, пазнаёмяць з некаторымі прыкладамі "кінацацак" і прапануюць прыняць удзел у іх стварэнні. Пачатак лекцый: у 14.00, 16.00, 18.00 і 20.00.

Кошт кожнай з паслуг – 2,5 руб.

Даведкі па тэл.: (017) 327 10 75