Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



16.01-30.01 Персанальная рэтраспектыва

16 студзеня (аўторак) у 15-00

ВАЗЬМУ ТВОЙ  БОЛЬ. «Беларусьфільм», 1980, 81 хвіл.

Сцэн. Іван Шамякін. Рэж. Михаіл Пташук. Камп. Сяргей Картэс. У ролях: У.Гасцюхін, Г.Яцкіна, Л.Віралайнэн, І.Мацкевіч, П.Юрчанкоў, В.Тарасаў.

Сацыяльна-псіхалагічная драма па рамане Івана Шамякіна аб непрымірымы канфлікце згубіўшага ў гады вайны ўсю сям'ю вясковага шафёра і вінаватага ў гэтым былога паліцая, які вярнуўся ў родныя месцы пасля 25 гадоў лагераў.

18 студзеня (чацвер) у15-00

ЗНАК БЯДЫ. «Беларусьфільм», 1986, 142 хвіл.

Сцэн. Яўгеній Грыгор’еў. Рэж. Міхаіл Пташук. Камп. Алег Янчанка. Угалоўных ролях – Ніна Русланава, Генадзь Гарбук.

Сацыяльная трагедыя па матывах аповесці В.Быкава (1982) аб лёсе насельнікаў невялікага хутара, пераўтвораным аўтарамі ў сімвал пакут беларускага народа на працягу ўсяго ХХ стагоддзя. У яркіх, псіхалагічна выпуклых вобразах сваіх персанажаў акторы па-майстэрску ажыццявілі рысы нацыянальнага характару. Гран-пры "Статуя Свабоды" фільму, прызы Н.Русланавай і Г. Гарбуку за лепшае выкананне жаночай і мужчынскай роляў на XVI МКФ ў г. Белградзе (Югаславія, 1987); Гран-пры тэлеpадыякампаніі BBC "за лепшы замежны фільм года" (Вялікабрытанія, 1987).


23 студзеня (аўторак) у 15-00

НАШ БРАНЯПОЕЗД. «Беларусьфільм», 1988, 145 хвіл.

Сцэн. Яўгеній Грыгор’еў. Рэж. Міхаіл Пташук. Камп. Алег Янчанка. У ролях: Уладзімір Гасцюхін, Міхаіл Ульянаў, Аляксей Пятрэнка, Аляксандар Філіппенка, Валерый Прыёмыхаў, Алена Смярнова, Максім Жданоўскіх, Наталля Папова, Леанід Няведамскі.

Не згубіўшая злавеснай актуальнасці сацыяльна-псіхалагічная драма пра крах светапогляду «сталінскага сокала», былога начальніка лагернай аховы ў перыяд «хрушчоўскай адлігі». Прыз за лепшую мужчынскую ролю В.Гасцюхіну на МКФ «Фестываль свабоды» у г. Сопат (Югаславія, 1989); Прыз «Залаты кінас» Гільдыі кінаакцёраў «За выбітны ўклад у прафесію» В.Гасцюхіну і прыз за лепшую эпізадычную ролю А.Філіпенкі на І Ўсесаюзным фестывалі актораў савецкага кіно «Сузор'е» у г. Калінін (1990).

25 студзеня (чацвер) у 15-00

КААПЕРАТЫЎ «ПАЛІТБЮРО», ці БУДЗЕ ДОЎГІМ РАЗВІТАННЕ. «Беларусьфільм», 1992, 87 хвіл.

Сцэн. Яўгеній Грыгор’еў, Рыта Белякоўская. Рэж. Міхаіл Пташук. Камп. Яўгеній Дога. У ролях: Аляксей Пятренка, Міхаіл Ульянаў, Валерый Іўчанка, Васіль Бачкароў, Ігарь Кашынцаў, Леонід Няведамскі.

Сацыяльная трагікамедыя пра лёс удзельнікаў культурна-гістарычнага кааператыва – актораў-двайнікоў вядомых палітычных дзеячаў. Фільм-разважанне пра скажонасці расставання грамадства з ілюзіямі, памылкамі і міфамі сыходзячай эпохі. Прыз за лепшы мастацкі фільм на III Расійскім кінарынку ў г.Сочы (Расія, 1992); Срэбраны пpыз фільму на ХXII МКФ краін Цэнтpальнай і Ўсходняй Еўpопы "Lubuskie Lato Filmowe" у г. Лагаў (Польшча, 1992); Гpан-пpы "Бронзавы конь" за лепшы замежны фільм на МКФ у г.Стакгольм (Швецыя, 1993); Гpан-пpы фільму і прыз "за лепшае выкананне галоўнай мужчынскай ролі" А.Пятрэнкі на III МКФ славянскіх і пpаваслаўных наpодаў "Залаты Віцязь" у г. Ціраспаль (Малдова, 1994); Прыз кінакрытыкаў на КФ постсавецкага кіно "Лiстапад" у г.Мінск (Белаpусь, 1994); Адмысловы пpыз жуpы на I МКФ "Залаты Голем" у г.Пpага (Чэхія, 1995).

30 студзеня (аўторак) у 15-00

УЖНІЎНІ 44-га… «Беларусьфільм», 2000, 106 хвіл.

Сцэн. Міхаіл Пташук. Рэж. Міхаіл Пташук. Камп. Аляксандар Градскі. У ролях: Яўгеній Міронаў, Уладзіслаў Галкін, Юрый Калакольнікаў, Беата Тышкевіч, Аляксей Пятренка, Аляксандар Фяклістаў, Аляксандар Балуеў, Аляксандар Лабуш, Віктар Паўлаў.

Шпіёнскі трылер па матывах рамана Ул. Багамолава «Момант ісціны» (1974) пра спецаперацыю савецкай контрразведкі у прыфрантавой паласе. Адзін з самых знакамітых (перш за ўсё сваёй падкрэсленай дакументальнасцю) літаратурных твораў пра вайну стаў асновай маштабнай кінапастаноўкі з прыкметамі «вялікага (галівудскага) стылю», захапляльным дэтэктыўным сюжэтам і яркімі акторскімі работамі. Прыз журы кінакрытыкаў Уладзіславу Галкіну "за другую ролю, стаўшую першай" на МКФ "Лiстапад" у г.Мінску (Беларусь, 2000); Спецыяльны прыз Е.Міронаву на VII Расійскім кінафестывалі "Літаратура і кіно" у г.Гатчына Ленінградскай вобласці (Расія, 2001); Прыз Юрыя Озерава "за лепшы кінатвор 2001 г. на ваенна-патрыятычную тэму" на КФ "Маскоўскі Пегас" (Расія, 2001); Прыз Уладзіславу Галкіну "за лепшую мужчынскую ролю" на IV МКФ "Брыганціна" у г. Бердзянску (Украіна, 2001).