Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



У КАДРЫ І Ў ЖЫЦЦІ. Персанальная выстава

08 красавіка 2022 года ў выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачне працу персанальная выстава ”У КАДРЫ І Ў ЖЫЦЦІ. ПАМЯЦІ МАСТАКА МІХАІЛА КАРПУКА”.

На выставе прадстаўлена больш за 60 аўтарскіх работ (эскізаў дэкарацый да фільмаў і тэлеспектакляў, твораў жывапісу і графікі), якія ўтвараюць своеасаблівую панараму творчасці Міхаіла Карпука.

У якасці мастака-пастаноўшчыкакіно і тэлебачання майстар старанна ўзнаўляе атмасферу месцаў дзеяння, надаючы асаблівую ўвагу дробным прадметам і дэталям – усім тым фрагментам жылога асяроддзя, якія ствараюць адчуванне рэальнасці.

Як жывапісец Міхаіл Карпук прадстаўлены лірычнымі сельскімі краявідамі, знаёмымі і ўтульнымі куткамі Беларусі, партрэтамі сучаснікаў. Аўтар шчыра любуецца прыгажосцю Радзімы, умела паказвае пейзаж у глыбіні, у прасторы, у багацці дэталей, знаходзіць нацыянальныя матывы ў мастацкім рашэнні твораў. Аўтар назірае за прасторай беларускай зямлі, слухае яе рытм. У прастаце і своеасаблівай штодзённасці сюжэту ён сцвярджае гармонію быцця, каштоўнасць кожнага імгнення.

Міхаіл Андрэевіч Карпук нарадзіўся ў 1930 г. на Брэстчыне ў вёсцы Мыкшыцы, недалёка ад мястэчка Высокае (Літоўскае). Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1956), факультэт графікі Маскоўскага паліграфічнага інстытута (1962). З 1963 г. быў пастаянным удзельнікам мастацкіх выстаў, а з 1969 г. – членам Беларускага саюза мастакоў.

З 1956 па 1970 працаваў мастаком-пастаноўшчыкам на Беларускім тэлебачанні, дзе аформіў такія тэлевізійныя пастаноўкі, як “Песня пра музыку” паводле Якуба Коласа, “Якаў Багамолаў” М. Горкага, “Крах” паводле А. М. Талстога, “Ткачы” Г. Гауптмана, “Уся каралеўская раць” Р. П. Уорэна і шэраг іншых.

У 1971 г. Міхаіл Андрэевіч распрацаваў мастацкую канцэпцыю мемарыяльнага дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку.

З 1972 па 1983 – мастак-пастаноўшчыккінастудыі“Беларусьфільм”, дзеўдзельнічаў у стварэннітакіхкарцін, як “Парашуты на дрэвах”, “Анечка”, “Канецбабінага лета”, “Апошняе лета дзяцінства” і інш. З 1978 г. – член Беларускагасаюзакінематаграфістаў.

З 1983 г. галоўнымпрацоўныммесцам мастака стала яготворчаямайстэрня ў Менску, ёнцалкампрысвяціўсябежывапісу.

Работы мастака экспанаваліся ў многіхгарадахБеларусі, Літвы, Польшчы і Швецыі, знаходзяцца ў музеях і прыватныхкалекцыяхБеларусі, Польшчы, Расіі, Германіі, Бельгіі, Даніі, Швецыі, Люксембурга, Італіі, Турцыі, Ізраіля, Сірыі, ЗША і Канады.

Афіцыйнае адкрыццё выставы адбудзецца  07 красавіка а 18-й гадзіне.

Час працы выставы: штодзень з 11:00 да 19:00 (каса да 18-30).

Кошт квіткоў: дзеці – 2,5 руб., студэнты і пенсіянеры – 3 руб., дарослыя – 5 руб.

Музей гісторыі беларускага кіно

Адрас: г. Мінск, вул. Свярдлова, 4

Тэлефон для даведак: +375 29 627-10-75; +375 17 397-86-75.

cinema.histmuseum.by