Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



7.03 – 30.03 АННА МАНЬЯНІ: «НЕ РЭТУШУЙЦЕ МАЕ МАРШЧЫНЫ»


Персанальная рэтраспектыва ў сувязі з 110-годдзем з дня нараджэння знакамітай італьянскай кінаактрысы 

[07.03.1908 – 26.09.1973]


07 сакавіка (серада) 15-00 і 18-30
РЫМ – АДКРЫТЫ ГОРАД  (Roma citta aperta). Італія, 1945, 103 хвіл.
Рэж. Раберта Раселіні. У ролях: Альда Фабрыцы, Анна Маньяні, Марчэла Палера, Віта Анік'ярыка, Нанда Бруна.
Прасякнутая лютай нянавісцю да фашызму ваенная драма, стаўшая сапраўдным шэдэўрам, сцягам італьянскага неарэалізму – галоўнага фактару развіцця сусветнага кінамастацтва у першыя пасляваенныя гады. Эстэтычная праграма неарэалізму (новай праўды пра рэчаіснасць) рэалізавалася тут найбольш поўна. Збліжаючы ігравое кіно з дакументальным, пастаноўшчык выступае як бы сааўтарам самога жыцця. Зняты у неверагодна цяжкіх умовах, пры дэфіцыце грошай і плёнкі, фільм меў велізарны міжнародны поспех, бо адкрыў свету новую Італію – краіну бедных, але адважных людзей. Карціна як бы з'явілася адказам на рыторыку і хлусню афіцыйнага кіно эпохі Мусаліні, паказала рэальных людзей ў рэальных абставінах. Вобраз простай італьянскай жанчыны – народнай гераіні, якая нібы выйшла з вулічнага натоўпу, прынёс Маньяні сусветную славу, а фінальныя сцэны з ёй адразу ж сталі класікай кінематографа. Гран-пры за рэжысуру на I Канскім МКФ; Прэмія А.Маньяні на I МКФ ў Лакарна; «Срэбныя стужкі» Італьянскага нацыянальнага сіндыката кінажурналістаў за лепшыя фільм і актрысу (А.Маньяні); Прэмія Нацыянальнай рады агляднікаў ЗША за лепшыя фільм на замежнай мове і жаночую ролю (А.Маньяні), а таксама трапленне у дзясятку лепшых фільмаў года; Кубак Асацыяцыі нацыянальных кінапрамыслоўцаў на VII МКФ ў Венецыі (1946). 

09 сакавіка (пятніца) 15-00 і 18-30
БАНДЫТ (Il bandito). Італія, 1946, 80 хвіл. 
Рэж. Альберта Латуада. У  гал. ролях – Амедэа Нацары, Анна Маньяні, Карла Кампаніні.
Крымінальная драма, сапраўдны шэдэўр «неарэалізму» пра лёс былога ўдзельніка Супраціўлення, які ва ўмовах пасляваеннай Італіі, калі краіна ляжыць ў руінах, а вуліцы гарадоў наводнены разнастайнымі жулікамі, спрабуе знайсці "законную" працу, але выпадак зводзіць яго з абаяльнай кіраўніцай банды грабежнікаў...

14 сакавіка (серада) 15-00 і 18-30
ВЫСАКАРОДНАЯ АНДЖАЛІНА (L'onorevole Angelina). Италія, 1947, 88 хвіл., субтытры 
Рэж. Луіджы Дзампа. У гал. ролі – Анна Маньяні. 
Сацыяльная драма пра лёс Анджаліны Б'янкі, жонкі сяржанта паліцыі і маці пяцярых дзяцей, якая становіцца заступніцай бедных жыхароў рымскага раёна П'етралата ў пасляваенныя гады ў барацьбе з самаўпраўнасцю ўлад і спекуляцыяй, за паляпшэнне ўмоў жыцця бедных людзей, якія ў выніку высоўваюць яе ў дэпутаты. Разумеючы, што не валодае патрэбнымі для палітычнай кар'еры ведамі і досведам, а таксама заўважаючы, што занятак палітыкай пачынае пагібельна сказвацца на адносінах у сям'і, Анджаліна робіць свой выбар… Кубак Вальпі А.Маньяні за лепшую жаночую ролю на Венецыянскім МКФ (1947); "Срэбная стужка" Нацыянальнага сіндыката кінажурналістаў Італіі А.Маньяні як лепшай актрысе (1948).

16 сакавіка (пятніца) 15-00 і 18-30
МАРЫ НА ДАРОГАХ (Molti sogni per le strade). Італія,1948, 81 хвіл. 
Рэж. Марыа Камерыні. У гал. ролях – Анна Маньяні, Масіма Джыроці,
Адзін з самых культавых і вялікіх фільмаў неарэалізму. Своеасаблівая метафара стану італьянскага пасляваеннага грамадства, якое раздзіраецца глыбокай супярэчнасцю паміж жорсткімі жыццёвымі рэаліямі і духоўным светам простага народа. Галоўны герой – страціўшы надзею беспрацоўны – разам з такім жа калегам па няшчасці ўстройвае ўік-энд за кошт грошай і машыны мясцовага нуворышa жонцы і сыну, якія  нічога не падазраюць. Усе яны часова апынаюцца ў іншым сацыяльным асяроддзі і разумеюць усю подласць і нікчэмнасць беднаты і імкнення да матэрыялізму, у якое штурхае герояў і ўвесь народ Італіі склаўшыся стан рэчаў.

21 сакавіка (серада) 15-00 і 18-30
КАХАННЕ (L'Amore). Італія, 1948, ч/б, 74 хвіл. 
Рэж. Раберта Раселіні. У гал. ролях – Анна Маньяні і Федэрыка Феліні. 
Гэты складзены з дзвюх навэл фільм – даніна павагі мастацтву Анны Маньяні, якая стварае тут два яркія жаночыя вобразы. У навэле «Чалавечы голас» па аднаактовай п'есе Жана Както яна паўстае свецкай дамай, якая вядзе роспачную тэлефонную размову з пакідаючым яе мужчынам. У навэле «Дзіва», якая выклікала шмат спрэчак, яна – прастадушная сялянка, ашуканая прайдзісветам (яго сыграў Ф.Феліні), які ўнушыў ёй, што ён святы Іосіф… Пры ўсёй рознасці персанажаў і жыццёвых акалічнасцяў абедзве навэлы яднае тэма кахання, не ахованага перад тварам падману ці здрады. Рэалізм выканальніцкай манеры ў першым выпадку змяняецца эксцэнтрычнай гратэскасцю ў адлюстраванні персанажа другой навэлы, паказваючы бязмежнасць магчымасцяў актрысы.

23 сакавіка (пятніца)  15-00 і 18-30
САМАЯ ПРЫГОЖАЯ (Bellissima). Італія, 1951, ч/б, 110 хвіл.
Рэж. Лукіна Вісконці. У гал. ролі – Анна Маньяні.
Яшчэ адзін сольны фільм, яшчэ адна «зорная» роля Маньяні, стварыўшай вобраз шчадралюбнай маці з працоўнага асяроддзя, вырашыла ў што б там ні стала праціснуць сваю шасцігадовую дачку ў свет кіно, свет мрояў, вабны сваёй рэкламнай раскошай. Мінаючы чараду пакут і здзекаванняў гераіня Маньяні увасабляе ў сабе трагікамізм невуцтва, бездухоўнасці, марнасці. Актрыса наўрад калі-небудзь была лепш! Яна іграе дзіўны сплаў наіўнасці і хітрасці, сарамлівасці і нахабства, практычнасці і захопленай глыбокай пашаны мастацтву. Сюжэт карціны быў падказаны рэаліямі падбору акцёраў для здымак італьянскіх фільмаў. Здымкі з прамым запісам гуку (рэдкасць для Італіі) і прыцягненнем непрафесійных выканаўцаў забяспечылі карціне рэдкай моцы рэалізм і глыбіню.

28 сакавіка (серада) 15-00 і 18-30
ЗАЛАТАЯ КАРЭТА (Le carrosse d'or). Францыя – Італія, 1952, 103 хвіл.
Рэж. Жан Рэнуар. У ролях: Анна Маньяні, Данкэн Ламонт, Адоарда Спадара, Джордж Хігінс, Ралф Трумэн.
Камедыя па п'есе Праспера Мерымэ "Карэта святых дарункаў" ("La Carrosse du Saint-Sacrement") пра спробу выканаўцы Commedia dell arte і яе разнашэрснай трупы адкрыць новы тэатр у Перу, якая натыкаецца на амбіцыі трох прыхільнікаў, прагнучых яе кахання – марачага пра адасобленае жыццё ў глушы калегі па сцэне, мужнага і ганарыстага тарэадора, а таксама намесніка караля, паражонага яе чарамі і ўражанага вульгарнымі манерамі, настолькі чужымі для арыстакрата. Адзін з найвялікіх фільмаў пра акторскае мастацтва. Узрушальны візуальны прыклад выкарыстання колеру ў кіно. Аўтары фільма запрашаюць нацешыцца яркім, рамантычным, поўным гумару спектаклем пра сапраўднае, рэальнае жыццё. Мастакі часта звярталіся напрыклад да тэмы змяшэння рэальнасці і вымыслу, але мала хто змог зрабіць гэта з такой вытанчанасцю і каханнем як Ж.Рэнуар. Але па большай частцы фільм абавязаны сваім поспехам бліскучай ігры А. Маньяні. Гэта яе карціна, яна ўдыхнула ў яе жыццё.

30 сакавіка (пятніца) 15-00 і 18-30
ТАТУІРАВАНАЯ РУЖА (The Rose Tattoo). ЗША,1955, 117 хвіл. 
Рэж. Дэніэл Ман. У гал. ролях – Анна Маньяні і Берт Ланкастэр.
Рамантычная драма па п'есе Тэнэсі Ўільямса (дарэчы, напісанай адмыслова для зачараваўшай яго Ганны Маньяні) пра падзеі ў простай сям'і, мірнае ціхае жыццё якой раптам руйнуецца смерцю кармільца, забітага паліцэйскімі пры спробе правезці кантрабанду. За ролю па маладосці энергічнай удавы з, як адзначалі крытыкі, «чароўным італьянскім акцэнтам» А.Маньяні першай сярод замежных актрыс была адзначана «Оскарам» у намінацыі «лепшая жаночая роля» (1955). Таксама за гэтую ролю яна атрымала «Залаты глобус» (як лепшая актрыса ў драме) (1956) і Прэмію BAFTA (як лепшая замежная актрыса) (1957)… Мастаком па касцюмах на кінастужцы была Эдзіт Хэд – самая тытулаваная жанчына за ўсю гісторыю Галівуда (8 Оскараў).